На філалагічным факультэце прайшла сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь

4 сакавіка 2020 года ў межах Шаўчэнкаўскіх дзён філалагічны факультэт БДУ наведалі прадстаўнікі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ігарам Юр’евічам Кізімам. Падчас сустрэчы студэнты спецыяльнасці «Славянская (украінская) філалогія» прачыталі вершы Вялікага Кабзара на ўкраінскай мове, а спадар пасол – вершы Тараса Рыгоравіча ў перакладах на беларускую мову. Была падкрэслена роля паэта ў жыцці народа і фарміраванні ўкраінскай літаратурнай мовы, культуры, нацыянальнай свядомасці, а таксама сувязь Тараса Шаўчэнкі з Беларуссю. Напрыканцы мерапрыемства Ігар Юр’евіч падараваў кабінету ўкраінскай філалогіі вучэбна-метадычную і мастацкую літаратуру.

На сустрэчы абмяркоўваліся шляхі супрацоўніцтва паміж БДУ і ўкраінскім бокам у кантэксце развіцця ўкраіністыкі.

IMG 1011