Змены ў адукацыйным працэсе

Ва Ўніверсітэце выпрацаваны комплекс захадаў для забеспячэння бесперапыннага адукацыйнага працэсу і прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, у тым ліку каронавіруса.

Прынята рашэнне кіраўніцтва БДУ:

  • перанесці лекцыі на больш позні тэрмін, больш актыўна выкарыстоўваць іншыя формы правядзення заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі;
  • праводзіць КСР і кансультацыі, у тым ліку індывідуальныя.

 Заняткі не адмяняюцца і не плануецца поўны пераход на дыстанцыйнае навучанне.

Па ўсіх пытаннях арганізацыі вучэбнага працэсу неабходна звяртацца ў дэканаты факультэтаў.

У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый ва ўніверсітэце прымяняюцца наступныя захады:

  • абмежавана наведванне ўсіх студэнцкіх інтэрнатаў, акрамя асоб, якія ў іх пражываюць;
  • у месцах масавага збору людзей, холах і санвузлах усталяваны дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук;
  • павялічана перыядычнасць дадатковай апрацоўкі памяшканняў факультэтаў і інтэрнатаў з выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі;
  • ва ўсіх навучальных карпусах, інтэрнатах размешчаны дадатковыя інфармацыйныя стэнды па прафілактыцы каронавіруса;
  • уведзены абмежаванні на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Звяртаемся да вас з просьбай больш уважліва ставіцца да свайго стану здароўя і здароўя блізкіх.

korona