ІНТЭРНЭТ-КАНФЕРЭНЦЫЯ «РОЛЯ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ Ў ПРАФЕСІЙНАЙ ПАДРЫХТОЎЦЫ ФІЛОЛАГАЎ»

На філалагічным факультэце прайшла інтэрнэт-канферэнцыя «Роля педагагічнай практыкі ў прафесійнай падрыхтоўцы філолагаў», у якой прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцей «Славянская філалогія», «Руская філалогія (па напрамках)». Удзельнікі канферэнцыі падзяліліся вопытам, набытым падчас вытворчай педагагічнай практыкі; абмеркавалі праблемы, якія існуюць у сучасных установах агульнай сярэдняй адукацыі; адзначылі вялікую ролю педагагічнай практыкі ў прафесійным станаўленні студэнтаў-філолагаў.

Напрыклад, Грыпіч Дар’я расказала пра цяжкасці, якія могуць сустрэцца ў пачатку педагагічнай практыкі, і пра спосабы іх пераадолення, Танкевіч Марыя звярнула ўвагу на пытанне фарміравання зацікаўленасці школьнікаў у атрыманні ведаў па рускай і беларускай мове і літаратуры. Пазнякова Аліна падзялілася вопытам індывідуальнага падыходу да вучняў, падкрэсліўшы, што пры выкладанні псіхалогіі ва ўніверсітэце неабходна весці гаворку і пра тое, як ўзаемадзейнічаць з дзецьмі, якія маюць пэўныя псіхалагічныя асаблівасці.

Родзік Паліна прааналізавала свае «моцныя і слабыя бакі ў выкладанні», якія яна асэнсавала ў працэсе работы з вучнямі пятых і адзінаццатых класаў. Кузняцова Марыя звярнула ўвагу на дастаткова добрую філалагічную падрыхтоўку навучэнцаў Юрыдычнага каледжа БДУ і абумоўленую гэтым неабходнасць даваць ім інфармацыю больш высокай ступені складанасці і павышаць узровень іх агульнай эрудзіраванасці. Віткоўская Лізавета, Дорняк Кацярына і Петруненка Валерыя падрыхтавалі прэзентацыю (гл. прымацаваны файл), у якой не толькі расказалі аб ходзе педагагічнай практыкі, зрабіўшы акцэнт на творчым падыходзе да працы з вучнямі, але і змясцілі фотаздымкі, зробленыя на ўроках і падчас пазакласных мерапрыемстваў. Раманоўская Анастасія і Федарака Анастасія адзначылі неабходнсць акаснай падрыхтоўкі да кожнага ўрока для таго, каб вучні хутка засвойвалі матэрыял і паспяхова прымянялі набытыя веды на занятках. Яны падкрэслілі, што педагагічная практыка стала важным этапам у іх прафесійным самавызначэнні і адпраўной кропкай у выкладчыцкай дзейнасці.

Многія студэнты праходзілі практыку ва ўстановах адукацыі, дзе працавалі настаўнікамі рускай ці беларускай мовы і літаратуры, і гэта яны адлюстравалі ў сваіх выступленнях. Напрыклад, Прыступа Вольга акцэнтавала ўвагу на спосабах вырашэння праблемных сітуацый, выкліканых сутыкненнямі «вучань – вучань» ці канфліктам «настаўнік – вучань».

Педагагічная практыка студэнтаў напрамку «Руская мова як замежная» была арганізаваная на кафедры даўніверсітэцкай падрыхтоўкі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ. Практыканты звярнулі ўвагу на спецыфіку выкладання рускай мовы як замежнай, на пэўныя цяжкасці працы з навучэнцамі, якія валодаюць рускай мовах на розных узроўнях, і адзначылі, што менавіта ў працэсе рэальнага навучання замежных студэнтаў адбываецца разуменне сутнасці выкладання рускай мовы «з нуля».

Амаль ва ўсіх выступленнях прагучалі словы ўдзячнасці кіраўнікам практыкі ад кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, а таксама настаўнікам і выкладчыкам базавых устаноў адукацыі г. Мінска: сярэдніх школ №№ 1, 21, 38, гімназій №№ 5, 29, 31, 56, Юрыдычнага каледжа БДУ, факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ. Напрыклад, Белаглазава Ганна, Віднікевіч Ангеліна і Гурын Наталля, якія праходзілі практыку ў гімназіі № 5, адзначылі, что калектыў гэтай гімназіі вельмі шчыры, творчы і пазітыўны. Назіранні за працай філолагаў, азнаямленні з іх творчым вопытам, кансультацыі, атрыманыя ад прафесіяналаў сваёй справы, дапамагалі практыкантам не толькі асэнсаваць, што работа настаўніка – гэта вялікая праца, мастацтва і каласальныя веды, але і выпрацоўваць творчы падыход да своёй будучай педагагічнай дзейнасці.

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што практыка падаравала ім шмат станоўчых эмоцый як ад стасункаў з вучнямі і настаўнікамі, так і ад разумення таго, што быць настаўнікам, выкладчыкам – гэта хоць і не вельмі лёгка, але цікава. Часта выказваліся меркаванні і наконт таго, што педагагічная практыка дазволіла яшчэ раз пераканацца ў правільнасці выбару спецыяльнасці і прафесіі.

Фотография 1 cr

Фотография 2 cr

Педагагічная практыка_прэзентацыя