У межах працы Школы юнага філолага прайшла ўстановачная сесія навуковых таварыстваў навучэнцаў

Слухачы «Студыі юнага блогера» Школы юнага філолага прынялі ўдзел ва ўстановачнай сесіі навуковых таварыстваў навучэнцаў «Я намячаю шлях да адкрыццяў», арганізаванай Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Сесія прайшла 24 красавіка 2020 года ў дыстанцыйнай форме.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 350 школьнікаў і педагагічных работнікаў – членаў і кіраўнікоў навуковых таварыстваў навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, педагагічныя работнікі Магілёўскай вобласці і навучэнцы «Студыі юнага блогера».

У межах установачнай сесіі адбыўся вебінар «Актуальныя напрамкі ў даследчай дзейнасці вучняў па прадметах гуманітарнага цыклу», вядучым якога стала Людміла Віктараўна Камлюк-Ярашэнка, дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Падчас вебінару Л. В. Камлюк-Ярашэнка распавяла аб актуальнасці і практычнай значнасці літаратуразнаўчых даследаванняў; акрэсліла галоўныя крытэрыі, якімі неабходна кіравацца пры выбары тэмы даследавання; прэзентавала актуальныя напрамкі ў даследчай дзейнасці літаратуразнаўцаў.

Усе ўдзельнікі актыўна задавалі пытанні, каменціравалі, дзяліліся сваімі назіраннямі, а таксама атрымалі магчымасць спампаваць інтэрактыўную прэзентацыю з гіперспасылкамі для далейшай самастойнай працы.

З водгукаў удзельнікаў сессіі:

Вялікі дзякуй! Атрымалі адказы на многія пытанні.

Дзякую за Вашу працу, захопленасць і ўменне захапіць іншых!

Інфамацыя карысная і для настаўнікаў, і для вучняў!

Змястоўна, карысна, цікава!

Дзякуй. Ці будзе працяг?)))

Працяг, вядома, будзе, і, спадзяемся, вопытам падзеляцца кіраўнікі навуковых таварыстваў навучэнцаў і самі юныя даследчыкі.

IMG c399e7e7d1054f16a752bf30f23f6e60 V

вебинар 2

вебинар 3