ХVІ Шырмаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Шаноўныя калегі!

Запрашаем вас прыняць удзел у працы ХVІ Шырмаўскіх чытанняў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чытанні адбудуцца на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск, вул. К. Маркса, 31) 26 лістапада 2020 года

Плануецца завочна-дыстанцыйны фармат правядзення Чытанняў. У інтэрнэце будзе створана скрыня, у якую ўдзельнікам прапануецца пераслаць свае выступленні па спецыяльнай спасылцы, а ў дзень Чытанняў – пазнаёміцца з дакладамі, пакінуць свае пытанні ці каментарыі.

Праблемнае поле Чытанняў:

  • Рыгор Шырма як збіральнік, даследчык, інтэрпрэтатар народнай песні.
  • Фалькларысты БДУ: па старонках летапісу.
  • Форма бытавання фальклору, дынаміка фальклорнага працэсу, роля творчай асобы ў фальклорным працэсе, грані фалькларызму і фалькларызацыі, фальклорны аўтар і “генааўтар”.
  • Фальклор у сістэме мастацтва, традыцыйнай і сучаснай культуры.
  • Міф – фальклор – літаратура: традыцыйныя і новыя падыходы да вывучэння ўзаемасувязей.
  • Фальклор і лінгвістыка: кропкі судакранання.
  • Традыцыйныя і нетрадыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка, “пісьмо”, карціны свету, аспекты бытавання.
  • Фальклор у рэчышчы міждысцыплінарных (інтэграцыйных) даследаванняў.
  • Актуальныя праблемы фалькларыстыкі: тэорыя фальклору, метадалогія і сучасныя методыкі вывучэння фальклору, гістарычны вопыт беларускай фалькларыстыкі і сучаснасць.
  • Філалагічная фалькларыстыка ў кантэксце гуманітарных навук і шырокай міждысцыплінарнай прасторы.
  • Бяспека філалагічнай фалькларыстыкі як праблема ХХІ стагоддзя.
  • Беларускі фальклор у прасторы і часе нацыянальнай культуры: праблемы аховы, трансфармацыя, спецыфіка бытавання.

Больш падрабязна тут