VI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных «Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання»
Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта запрашае прыняць удзел у VI Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных «Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання», прысвечанай 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Канферэнцыя адбудзецца 12 сакавіка 2021 г.
Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў, выкладчыкі ВНУ і навуковыя супрацоўнікі.
Больш падрабязна тут.