План мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння ІВАНА ШАМЯКІНА

У межах святочных мерапрыемстваў з нагоды юбілею Івана Шамякіна кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства арганізуе:

  • Рэспубліканскі адкрыты навукова-практычны семінар «Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч” (інфармацыйнае паведамленне);
  • Конкурс творчых праектаў «Маё ўспрыманне асобы і творчасці Івана Шамякіна». Удзельнікам прапануецца прарэкламаваць творы Івана Шамякіна (у форме мультымедыйнай прэзентацыі, буктрэйлера і інш.) ці праявіць сябе ў якасці чытальніка – намінацыя «Чытаем Івана Шамякіна» (прымаюцца запісы відэа). Усе работы просім дасылаць на электронны адрас кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 18 лютага 2021 г. Журы конкурсу творчых праектаў: Т.І. Шамякіна, М.В. Шамякіна, С.В. Шамякіна. Пераможцаў чакаюць прызы – кнігі Івана Пятровіча Шамякіна і Таццяны Іванаўны Шамякінай.

Форма правядзення мерапрыемстваў – дыстанцыйная.

Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне (8-017)350-21-76 (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства).