Конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў», прысвечаны 100-годдзю БДУ

Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта і кафедра кітайскай мовы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзяць конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў» сярод навучэнцаў, студэнтаў, слухачоў курсаў.

Асноўнымі мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца папулярызацыя класічнай і сучаснай кітайскай літаратуры; развіццё практыкі мастацкага перакладу ў Беларусі; садзейнічанне ўмацаванню і развіццю культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

На конкурс «Люстэрка слоў» могуць быць прадстаўлены пераклады на рускую і / або беларускую мовы ў адной, дзвюх або трох катэгорыях («Класічная паэзія», «Сучасная паэзія», «Проза»). 

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і выкананыя работы прымаюцца ў электронным выглядзе з 01.02.2021 г. па 20.03.2021 г. уключна (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.). 

Падрабязная інфармацыя, тэксты для перакладу і палажэнне аб правядзенні конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў» размешчаны тут.

Кантактная інфармацыя: (17)378–63–78.