Віртуальная выстава «Сапраўдны савецкі класік»

Віртуальная выстава «Сапраўдны савецкі класік» прысвечана100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Пятровіча Шамякіна. На ёй прадстаўлены адсканаваныя вокладкі кніг з творамі класіка, якія знаходзяцца ў аддзеле абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэта БДУ. Кожная кніга суправаджаецца поўным бібліяграфічным апісаннем. Эпіграфам да выставы сталі словы прафесара, доктара філалагічных навук Алеся Іванавіча Бельскага, якія найбольш поўна раскрываюць сутнасць творчасці народнага пісьменніка:

«Іван Шамякін – творца незвычайнай духоўнай і творчай актыўнасці – заўсёды выходзіў на самыя вострыя тэмы сучаснасці, уздымаў і асэнсоўваў надзённыя праблемы жыцця. Беручыся за распрацоўку той ці іншай тэмы, І. Шамякін меў выразную маральна-этычную пазіцыю, а таксама дэманстраваў сацыяльную крытычнасць, глубока ўдумлівы падыход да рэчаіснасці».

Шамякін выстава