Рэспубліканскі адкрыты навукова-практычны семінар «Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч»

18 лютага 2021 г. на базе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Рэспубліканскі адкрыты навукова-практычны семінар “Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна. У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй семінар прайшоў у дыстанцыйна-завочным фармаце.

На ўдзел у семінары была пададзена 31 заяўка – ад настаўнікаў школ, загадчыкаў філіялаў і дырэктараў бібліятэк, выкладчыкаў з Гомельскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Віцебскага і Магілёўскага дзяржаўных універсітэтаў, навукоўцаў з Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў белрускай культуры, мовы і літатаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод удзельнікаў былі таксама і маладыя даследчыкі – аспіранты і студэнты, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуцы.

Даклады былі размеркаваны па дзвюх секцыях: “Іван Шамякін: глыбіня творчай асобы” (старшыня – прафесар Т. І. Шамякіна) і “Іван Шамякін: майстэрства пісьменніка” (старшыня – прафесар А. І. Бельскі).

Вынікам праведзенага семінара стане выданне адпаведнага зборніка навуковых прац, а таксама актывізацыя сувязей паміж студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ рэспублікі, увядзенне новых даследаванняў творчай спадчыны Івана Шамякіна і біяграфічных фактаў у навуковы ўжытак і навучальны працэс.