Цыкл анлайн-лекцый па беларускай культуры для выкладчыкаў і студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта мовы і культуры

У межах міжнароднага навукова-культурнага супрацоўніцтва прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ доктар філалагічных навук Казакова Ірына Валер’еўна праводзіць цыкл анлайн-лекцый па беларускай культуры для выкладчыкаў і студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта мовы і культуры факультэта рускай мовы. 25 сакавіка 2021 года ў 14.00 прайшла першая лекцыя, прысвечаная беларускай сямейнай абраднасці, – «Традыцыйная вясельная абраднасць беларусаў і суправаджаючая яе паэзія». З боку кітайскіх навукоўцаў у праекце ўдзельнічае дэкан факультэта рускай мовы Пекінскага ўніверсітэта мовы і культуры кандыдат філалагічных навук, прафесар Гуань Юйхун.