Акцыя «Паэтычнае стагоддзе» філалагічнага факультэта БДУ

БДУ – гэта Alma Mater класікаў беларускай літаратуры. На філалагічным факультэце БДУ вучыліся і працавалі 8 з 17 Народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі. Філалагічны факультэт БДУ запрашае да ўдзелу ў акцыі «Паэтычнае стагоддзе». Напярэдадні слаўнага стогадовага Юбілею разам стварыць паэтычны летапіс нашага ўніверсітэта: адлюстраваць у паэтычным слове гісторыю ўніверсітэта з моманту яго заснавання да дзён сённяшніх; успомніць паэтычную гісторыю свайго факультэта; прысвяціць свой паэтычны твор Юбілею БДУ.

Калі Вы пішаце вершы, то мы запрашаем Вас прачытаць іх і тым самым павіншаваць наш універсітэт са знамянальнай датай, распавёўшы аб нашым універсітэце, студэнтах, выкладчыках, буднях або мерапрыемствах. Калі ў Вас няма здольнасцей да вершаскладання, але Вы хацелі б узяць удзел у праекце, мы прапануем прачытаць ўжо напісаныя вершы, звязаныя з БДУ.

Здымкі для праекта будуць праходзіць з красавіка па кастрычнік на базе філалагічнага факультэта. З мэтай стварэння якасных відэаматэрыялаў з добрым гукавым суправаджэннем, запіс будзе ажыццяўляцца непасрэдна арганізатарамі. Відэаролікі ўдзельнікаў акцыі будуць размяшчацца ў медыяпрасторы БДУ.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць прымацаваную гугл-форму https://docs.google.com/forms/d/1Kq3UPGrw1xtAKj0vH1v_am49rXP7q1166OjH-yUUqUI/edit . З пытаннямі можна звяртацца на пошту праекта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама да галоўнага арганізатара – старшыні Творчага саюза філалагічнага факультэта БДУ Еўтушкевіч Анастасіі (+375445473988).

Узрост, геаграфія, колькасць удзельнікаў неабмежаваныя! Давайце разам у вершах павіншуем першы ўніверсітэт краіны са 100-годдзем!