Адкрыты навукова-практычны семінар

Кафедра тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ

Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору

16 кастрычніка 2018 года

запрашаюць на
адкрыты навукова-практычны семінар

СУЧАСНАЯ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА, МІФАЛОГІЯ, ЭТНАЛОГІЯ: ПАЗІТЫЎНЫЯ, НЕГАТЫЎНЫЯ, СУПЯРЭЧЛІВЫЯ ВЕКТАРЫ РУХУ

 

14.00, аўд. 53

 

Выступае
Кавалёва Рыма Мадэстаўна
(кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы
супрацоўнік філалагічнага факультэта БДУ)

 

тэма даклада:

«Спрэчныя пытанні фалькларыстыкі»

 

“Вы ўпэўнены, што стваральнікам фальклору з’яўляецца народ?
А я сумняваюся!”
Р. М. Кавалёва

 

Даведку можна атрымаць па тэлефоне (8017) 380-57-46

 Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (з паметай «у Кансультацыйны цэнтр»).

Выстава «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі»

На філалагічным факультэце БДУ адкрылася выстава «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі», прысвечаная Году малой радзімы. Выстава арганізавана па выніках конкурсу студэнцкіх даследчых праектаў, які правялі пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь» і ГА «Саюз жанчын БДУ». Праект «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі» распрацоўваўся студэнтамі спецыяльнасці «Класічная філалогія», якія ў форме прэзентацый прадставілі калекцыі лацінамоўных надпісаў, сабраных у каталіцкіх храмах сваіх родных рэгіёнаў. Надпісы суправаджаюцца перакладам і навуковым апісаннем. У аснову выставы ляглі работы пераможцаў, якімі сталі студэнткі 2-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» В. Скарабагатая, А. Лаўрыновіч (храмы г. Мінска); К. Касцюкова (храмы г. Пінска); Ю. Парфёнава (храмы г. Віцебску); Н. Васіленка, А. Куранкова (храмы г. Брэста і г. Пінска). Кіраўнік праекта – загадчык кафедры класічнай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт В. Г. Пракапчук; рэдактар матэрыялаў выставы – дацэнт кафедры класічнай філалогіі К. А. Тананушка.

Вынікі Першай Мінскай Алімпіяды па італьянскай мове

Віншуем пераможцаў Першай Мінскай Алімпіяды па італьянскай мове!

І месца — студэнтка перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марына Руткоўская.

ІІ месца — студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вераніка Жук.

ІІІ месца — студэнтка факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта Лізавета Дондыш.

Спецыяльны прыз за вуснае выказванне атрымлівае студэнтка факультэта Англійскай мовы Вольга Раманава.

Узнагароджанне пераможцаў  адбудзецца 25 кастрычніка ў 13.00 па адрасе вул. Захарава 21 (МДЛУ) пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальды.

Запрашаем азнаёміцца з вынікамі другога тура алімпіяды.

Візіт настаўнікаў беларускай мовы са школ Польшчы

27 чэрвеня 2018 г. у межах праграмы павышэння кваліфікацыі філалагічны факультэт БДУ наведалі настаўнікі беларускай мовы са школ Польшчы. У рамках візіту адбылася стустрэча з дэканам факультэта І.С. Роўда. Пасля гасцям факультэта паказалі галерэю беларускага пісьменства, расказалі пра асноўныя этапы станаўлення беларускага друкарства. Завіталі настаўнікі ў вучэбны фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай народнай культуры, дзе бліжэй пазнаёміліся з культурай Беларусі, традыцыямі, а таксама з некаторымі метадычнымі аспектамі і рэсурсамі выкладання беларускай мовы як замежнай. Паўдзельнічалі ў інтэрактыве музея: кожны атрымаў беларускі сімвал-пажаданне на будучыню. У кабінеце беларускай філалогіі для замежных гасцей былі прачытаныя лекцыі па сучасным беларускім літаратурным працэсе. 

Навуковы семінар "Культура Беларусі"

2 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся навуковы семінар "Культура Беларусі" з удзелам прафесараў Ланчжоўскага  універсітэта КНР. Арганізатарам і вядучым семінара стала доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэорыі літаратуры І.В.Казакова. Яе даклад пра беларускую традыцыйную культуру і гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны выклікаў вялікую цікавасць удзельнікаў семінара У рабоце семінара таксама прынялі удзел: старшы выкладчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Т.В. Бельская,  якая ў сваім выступленні пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з асноўнымі дасягненнямі беларускай літаратуры і сучаснымі тэндэнцыямі яе развіцця;выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Чжан Хуншань распавёў пра параўнальнае вывучэнне беларускага і кітайскага фальклору. Для удзельнікаў семінара адбылася экскурсія ў кабінет-музей беларускай традыцыйнай культуры філалагічнага факультэта БДУ.

Таксама ўдзельнікі семінара наведалі кніжную выставу "Культура Беларусі", якую  падрыхтаваў  аддзел  абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Для замежных гасцей выступіў фальклорна-этнаграфічны студэнцкі гурт "Багач" (мастацкі кіраўнік- І.В.Казакова).Кітайскія вучоныя распавялі пра сваю вялікую цікавасць да нашай краіны, да яе народа, да беларускіх культурных традыцый .Падчас работы семінара абмяркоўваліся шляхі далейшага навуковага супрацоўніцтва.

Візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальды

28 чэрвеня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальды ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне наведае філалагічны факультэт БДУ. Мэтай візіту з'яўляецца перадача вучэбнага матэрыялу па італьянскай мове выдавецтва «Loescher» ў фонд бібліятэкі факультэта. На сустрэчы таксама адбудзецца ўручэнне падзяк студэнтам філалагічнага факультэта, якія прымалі актыўны ўдзел у валанцёрскіх мерапрыемствах пад патранажам амбасады.

XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ІДЭІ. ПОШУКІ. РАШЭННІ»

::cck::2::/cck::
::introtext::

ПАВАЖАНЫЯ студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у XII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ІДЭІ. ПОШУКІ. РАШЭННІ», якая адбудзецца 26 кастрычніка 2018 года.

Больш падрабязна тут

::/introtext::
::fulltext::::/fulltext::

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”

21–23 чэрвеня 2018 года на філалагічным факультэце адбылася традыцыйная міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі”. Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” і Польскі Інстытут у Мінску. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся намеснік дэкана філалагічнага факультэта П.І. Навойчык, Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі, акадэмік НАН Беларусі А. А. Лукашанец, старшыня грамадскага аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” А.А. Суша, а таксама дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры З.Л. Яцкевіч.

Сёлетняя канферэнцыя прысвечана 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, рознабаковае даследаванне творчасці якога было прадстаўлена навукоўцамі на асобнай секцыі. Акрамя гэтага працавалі традыцыйныя секцыі: мовазнаўчая, літаратуразнаўчая, гісторыка-культуралагічная.

У межах канферэнцыі на базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала, прысвечанага памяці выдатных польскіх беларусістаў, – мовазнаўцы Антаніны Абрэмбскай-Яблоньскай і этнолага Юзэфа Абрэмбскага. На гэтым мерапрыемстве выступіла прафесар Эльжбета Смулкова, якая была першым паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама прафесары Ганна Энгелькінг (Варшаўскі ўніверсітэт), Марцін Любась (Ягелонскі ўніверсітэт), Пётр Ціхарацкі (Вроцлаўскі ўніверсітэт), Г. І. Кулеш (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), Г. А. Цыхун (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа) і іншыя.

Насычанай і незабыўнай падзеяй для ўдзельнікаў канферэнцыі стала наведванне знакавых мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю Адама Міцкевіча, – Завосся, Навагрудка, возера Свіцязь, якое прайшло 22 чэрвеня пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі

На адкрыцці канферэнцыі

Пасяджэнне круглага стала ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа

Удзельнікі канферэнцыі на радзіме А. Міцкевіча ў Завоссі

Каля дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

20 верасня на філалагічным факультэце БДУ адбыўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму «Асноўныя напрамкі развіцця і ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі» з удзелам прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Янушэвіча Івана Іванавіча. Прарэктар адказаў на актуальныя пытанні калектыву факультэта, якія тычыліся забеспячэння жыллём супрацоўнікаў БДУ, у тым ліку маладых спецыялістаў, якія маюць у гэтым патрэбу.

Прэзентацыя кнігі Я. Купалы «“А хто там ідзе?” На мовах свету»

24 мая 2018 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя кнігі Я. Купалы  «“А хто там ідзе?” На мовах свету». Адкрываў імпрэзу дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда. Ён адзначыў значэнне кнігі для развіцця беларускай культуры на сучасным этапе. Вяла імпрэзу загадчыца  кафедры тэорыі літаратуры прафесар Т.І. Шамякіна. Яна спынілася на гісторыі стварэння верша Я. Купалам. Надзвычай зацікавіла студэнтаў выступленне доктара філалагічных навук, прафесара, прафесара кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойшы, які з’яўляецца ўкладальнікам кнігі. Слова з прэзентацыяй кнігі ўзяў і дырэктар выдавецтва БелЭн імя П. Броўкі У.У. Андрыевіч. Ён расказаў пра выданне кнігі і паказаў яе афармленне, шматлікія ілюстрацыі. Затым студэнты-філолагі з розных краін чыталі верш Я. Купалы на беларускай, кітайскай, туркменскай, узбекскай, італьянскай, турэцкай і іншых мовах.

Навукова-метадычны семінар «Проблемное поле филологического образования». Дакладчык Т.І. Шамякіна

26 верасня 2018 г. у аўдыторыі № 53 пройдзе навукова-метадычны семінар «Проблемное поле филологического образования». Дакладчык Т.І. Шамякіна. Дыскусія.