Семінар па па размеркаванню і працаўладкаванню

Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў універсітэта 1 марта 2007 г. у 14:00 у ауд. 220 фізічнага факультэта праводзіць семінар «Асаблівасці размеркавання выпускнікоў і працаўладкаванне маладых спецыялістаў» з удзелам прадстаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Запрашаем усіх зацікаўленых!

Абароны кандыдацкіх дысертацый

Адбыліся абароны кандыдацкіх дысертацый аспірантак кафедры сучаснай беларускай мовы Доўгаль Алесі Валер'еўны "Катэгорыя эматыўнасці ў сучаснай беларускай мове" і Купрэевай Таццяны Іванаўны "Транспазіцыя "назоўнік-прыназоўнік" у сучаснай беларускай мове".

На філфаку адбыліся Каляды

Адраджэннем традыцыйнага беларускага свята займаўся фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач", які быў створаны пры кабінеце-музеі беларускай культуры. Выкладчыкам і студэнтам творчы дэбют нашага калектыва вельмі спадабаўся! Філфакаўскія Каляды былі паказаны ў перадачы "Брытва Акама" на 1-ым нацыянальным канале 7 студзеня 2007 г. А на канале СТВ у перадачы "Вялікае снеданне" можна было назіраць за каляднай варажбой філфакаўскіх дзяўчат.

Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці прафесара У. А. Карпава

Кафедра прыкладной лінгвістыкі Белдзяржуніверсітэта праводзіць 17 сакавіка 2007 года навуковыя чытанні, прысвечаныя  памяці прафесара У. А. Карпава.

Прапануецца наступная тэматыка:

  • Агулная тэорыя сістэм як метадалогія навукі.
  • Дастасаванні АТС у розных прадметных галінах.
  • Прынцып сіметрыі / асімтрыі ў розных навуках.
  • Прыкладная лінгвістыка ў Беларусі: стан і перспектывы развіцця.

Запрашаем вас узяць удзел у навуковых чытаннях. Пачатак чтанняў -  17 сакавіка а 10.00. Матэрыялы чытанняў (да 5 старонак тэксту) будуць апублікаваны. Заяўкі (прозвішча, імя, імя па бацьку, тэма даклада, кантактны электронны адрас і тэлефон) просім дасылаць да 5 сакавіка на адрасы: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці па тэлефоне 254-06-15 (Галаўня Настасся Іванаўна, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Арганізацыйны ўзнос на публікацю матэрыялаў - 25 тыс. беларускіх рублёў.

Тэзісы дакладаў прымаюцца пасля выступлення ў раздрукаваным выглядзе і на дыскеце (шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал - адзінарны, палі: верхняе - 3 см, ніжняе 3,9 см, левае и правае - 3 см).

Вечары тэматычных праглядаў фільмаў на нямецкай мове

Кожную сераду ў 19.00 на кафедры нямецкага мовазнаўства праводзяцца вечары тэматычных праглядаў фильмаў на нямецкай мове:

  • 14.02.07 «Solange Du Da bist»
  • 21.02.07 «Hackers»
  • 28.02.07 «10 Dinge, Die Ich An Dir Hasse»

Сход сяброў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў

13 лютага (аўторак) з 13.50 да 14.20 адбудзецца сход сяброў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў філалагічнага факультэта ў аўд. 304. Запрашаюцца сябры МАБ, а таксама ўсе зацікаўленыя. Калі Ты хочаш адчуць выгоды ад міжнароднага супрацоўніцтва - будзь разам з намі!

Узнагароджанне пераможцаў конкурса перакладу нямецкай паэзіі

У сераду 21.02.07 на кафедры нямецкага мовазнаўства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і актыўных удзельнікаў конкурса перакладу нямецкай паэзіі сярод студэнтаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія».

Лепшымі былі прызнаныя пераклады:

  • Касцюковіч Вольгі – студэнткі 3 курса (нямецкая філалогія)
  • Рымарчук Надзеі - студэнткі 3 курса (нямецкая філалогія)
  • Мефед Дар’і - студэнткі 3 курса (італьянская філалогія)

Віншуем пераможцаў! Дзякуем за актыўны ўдзел: Якубовіч Яўгенію - студэнтку 3 курса (французская філалогія), Помазаву Ганну - студэнтку 3 курса (нямецкая філалогія), Маркаву Ірыну - студэнтку 3 курса (нямецкая філалогія),Мацяпура Ганну - студэнтку 3 курса (нямецкая філалогія).

VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова – Літаратура – Культура»

15-16 верасня 2016 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова – Літаратура – Культура», прымеркаваная да 95-годдзя БДУ і 90-годдзя з дня нараджэння прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна.

Падчас канферэнцыі працавала 7 секцый:

  • аспекты моўных даследаванняў (семантыка, словаўтварэнне, граматыка, прагматыка) (3 падсекцыі);
  • беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія: гісторыя і сучаснасць;
  • гісторыя беларускай мовы;
  • лінгвакультурны феномен: сутнасць, статус, дынаміка;
  • беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць;
  • нацыянальныя літаратуры ў сусветным кантэксце;
  • методыка выкладання філалагічных дысцыплін.

У канферэнцыі прынялі ўдзел 95 чалавек, з іх 17 удзельнікаў далёкага і блізкага замежжа (Германія, Аўстрыя, Польшча, Кітай, Расія, Украіна).

Побач са сталымі даследчыкамі ў навуковых дыскусіях выступілі і маладыя навукоўцы: аспіранты, саіскальнікі, магістранты, студэнты. З вітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце С. М. Ходзін і дэкан факультэта прафесар І. С. Роўда.

Удзельнікам канферэнцыі была прапанаваная культурная праграма – наведванне Нацыянальнага мастацкага музея, Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, Музея гісторыі БДУ, экскурсія па Мінску (Minsk City Tour).

Канферэнцыя з’явілася значнай падзеяй у айчыннай гуманітарнай навуцы, спрыяла абмену думкамі навукоўцаў розных краін і ўмацаванню сувязей паміж навукай і практыкай.

Прэзентацыя кнігі

8 лютага 2007 года у выставачным павільёне па вул. Я. Купалы ў 11:30 адбудзецца прэзентацыя кнігі перакладаў Івана Франко на беларускую мову "Народзе мой". Перакладчык і ўкладальнік - В.П. Рагойша, аўтар прадмовы Т.В. Кабржыцкая і вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ "Украінская літаратура". Аўтары: У.В. Рагойша, Т.В. Кабржыцкая, П.І. Навойчык.

Інтэрактыўная выстава “Свет псіхалогіі”

Паважаныя студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта!

З 27 па 29 верасня Псіхалагічная служба БДУ праводзіць на факультэце інтэрактыўную выставу “Свет псіхалогіі”. Падчас мерапрыемства вы зможаце прайсці экспрэс-дыягностыку “Спазнай сябе”, а таксама звярнуцца да псіхолагаў з хвалюючымі пытаннямі. Запрашаем у фае першага паверху з 11 да 15.00.

Абарона кандыдацкай дысертацыі

Адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі "Беларускі экскурсійны тэкст: моўна-класіфікацыйныя параметры" спашукальніцы кафедры сучаснай беларускай мовы Савінай Ніны Уладзіміраўны.