Інавацыі ў філалагічнай адукацыі

УКАРАНЕННЕ ІНАВАЦЫЙНЫХ ПАДЫХОДАЎ ДА ФІЛАЛАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ

Філалагічны факультэт БДУ з 2018/2019 вучэбнага года адкрывае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных ўкараненню інавацыйных падыходаў у выкладанне філалагічных дысцыплін. У межах гэтай метадычнай ініцыятывы розныя структурныя падраздзяленні факультэта адлюструюць свае навукова-практычныя распрацоўкі. Інфармацыю аб гэтых мерапрыемствах плануецца змяшчаць у новай рубрыцы сайта філалагічнага факультэта - "Інавацыі ў філалагічнай адукацыі", а таксама на міжвузаўскам адукацыйным партале "Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі".

26 верасня 2018 года быў праведзены майстар-клас прафесара Т. I. Шамякінай - лекцыя з элементамі дыялогу на тэму "Культура Кіеўскай Русі" - выступіў першым сярод запланаваных мерапрыемстваў. Падрабязней

5 кастрычніка 2018 г., напярэдадні прафесійнага свята – Дня настаўніка і выкладчыка вышэйшай школы, на філалагічным факультэце была праведзена прэзентацыя матэрыялаў рэпартажнага відэафільма кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ –  "Падарожжа да пазнання і творчасці (анталогія творчых заданняў)". Падрабязней

23 кастрычніка 2018 года праведзены майстар-клас па навучанні італьянскай мове з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Занятак праводзіла старшы выкладчык кафедры Івановіч Кацярына Анатольеўна. Падрабязней

19 кастрычніка 2018 года адбыліся семінарскія заняткі па вучэбнай дысцыпліне “Тэорыя і практыка перакладу” (з нямецкай мовы на рускую) для студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія”. Майстар-класс быў арганізаваны кафедрай нямецкага мовазнаўства і праведзены старшым выкладчыкам кафедры В. А. Лойкай. Падрабязней.

15 лістапада ў 11.15 (аўд. 204) адбыўся майстар-клас дацэнта кафедры рускай літаратуры Алешка Т.В. – інтэрактыўная лекцыя «Дзе і як чытаць сучасную паэзію». Занятак быў пабудаваны з улікам выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій як традыцыйных, так і новых спосабаў узаемадзеяння выкладчыка і студэнтаў: рэжым гутаркі, дыялогу, раздатачныя матэрыялы, слайд-прэзентацыя, праца з відэафайламі, уключэнне відэафрагментаў з лекцый іншых спецыялістаў па дадзенай праблеме, фарміраванне навыкаў навігацыі ў інтэрнэт-асяроддзі, якое мае дачыненне да сучаснай рускай паэзіі. Лекцыя прайшла ў форме мультымедыйнай прэзентацыі з прыцягненнем інтэрнэту як інфармацыйнага асяроддзя. Падрабязней

19 лістапада адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры класічнай філалогіі Ю. А. Седзінінай-Баркоўскай у форме адкрытай лекцыі-дыялогу на тэму «Еўрыпід – „філосаф на сцэне“». Форма лекцыі-дыялогу абрана для актыўнага далучэння студэнтаў да працэсу засваення вучэбнага матэрыялу. Наяўнасць у студэнтаў дастатковага аб’ёму ведаў па міфалогіі і гісторыі Старажытнай Грэцыі дазваляе выкарыстоўваць калектыўны досвед аўдыторыі пры выяўленні спецыфічных асаблівасцей творчасці апошняга з вялікай трыяды грэчаскіх трагікаў. Прыцягненне ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу аб’ектаў еўрапейскага мастацтва спрыяе актывізацыі творчага мыслення студэнтаў. Абраная метадалогія служыць пашырэнню культуразнаўчых гарызонтаў пазнання, рэалізацыі катэгорый унутрыдысцыплінарнай і міждысцыплінарнай пераемнасці і перспектыўнасці. Лекцыя адбылася ў 12.45 у аўд. 210. Падрабязней

21 лістапада 2018 года у 14.25 у аўд. 130 адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры нямецкага мовазнаўства Крэпскай Н.К. у форме семінарскіх заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання нямецкай мовы» для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» на тэму «Выкарыстанне мабільных дадаткаў і інструментаў пры выкладанні і вывучэнні замежнай мовы». На занятках студэнты прадэманстравалі навыкі выкарыстання мабільных мабільных дадаткаў пры вывучэнні і выкладанні замежнай мовы, а таксама абмяркавалі магчымасць і неабходнасць іх выкарыстання падчас педагагічнай практыкі ў школе. Падрабязней

30 лістапада ў 11.15 у аўд. 307 адбылася адкрытыя практычныя заняткі дацэнта кафедры рускай мовы Вольгі Уладзіміраўны Зуевай на тэму «Гісторыя рэдукаваных галосных у старажытнарускай мове. Фанетычнае размеркаванне і пазіцыі рэдукаваных галосных». Заняткі праводзіліся са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «руская філалогія». Пад час заняткаў ствараліся вучэбныя сітуацыі, якія патрабуюць актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку самастойнай пастаноўкі праблемных пытанняў па вывучаемай тэме і знаходжання адказаў на іх. Студэнты выконвалі заданні аналітыка-творчага характару, як індывідуальна, так і ў групах. На занятках былі прадстаўлены вучэбныя матэрыялы, створаныя студэнтамі (іх уласны «адукацыйны прадукт»), і прапанаваны спосабы выкарыстання гэтых матэрыялаў у вучэбным працэсе. Увага таксама была нададзена фарміраванню каштоўнасных адносін навучэнцаў да гісторыі культуры ўсходніх славян у яе моўным вымярэнні. Падрабязней

3 снежня 2018 г. адбыўся майстар-клас дацэнта кафедры прыкладной лінгвістыкі Гербік Людмілы Францаўны ў форме семінарскіх заняткаў на тэму «Культурныя канатацыі ў супастаўляльным аспекце» па дысцыпліне «Краіназнаўства» ў групе замежных магістрантаў спецыяльнасцей «Інавацыі ў навучанні мовам як замежным (руская мова)» і «Мовазнаўства». Падрабязней

8 снежня 2018 г. загадчык кафедры раманскага мовазнаўства Панцялеенка А.А. правяла майстар-клас «Педагагічнае майстэрства студэнтаў-італьяністаў у Школе юнага філолага». Аўтар праекта падзялілася вопытам падрыхтоўкі заняткаў па італьянскай мове для школьнікаў праз арганізацыю пазааўдыторнай работы студэнтаў. Фармат заняткаў уяўляў сабой спробу аб’яднаць тэхналогіі, распрацаваныя італьянскімі і айчыннымі педагогамі. Занятак можа быць цікавым для тых, хто займаецца праблемамі прафарыентацыйнай работы, павышэння прэстыжу ўніверсітэта сярод абітурыентаў. Падрабязней

7 лютага 2019 г. у 9.45 (аўд. 210) кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры аглійскага мовазнаўства В.М. Куліева, правяла семінар па інавацыйных тэхналогіях навучання «Відэа як адукацыйны інструмент для выкладчыкаў і студэнтаў» ў межах праграмы PRINTeL «Змены ў адукацыйным асяроддзі: укараненне  інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства». Падрабязней

8 лютага 2019 г. у 9.45 (аўд. 210) старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства А.В. Тозік, правяла семінар па інавацыйных тэхналогіях навучання «Гібрыднае (змешанае) навучанне» ў межах праграмы PRINTeL «Змены ў адукацыйным асяроддзі: укараненне  інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства». Падрабязней

12 сакавiка адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры прыкладной лiнгвiстыкi Грамыка Марыны Мікалаеўны на тэму «Прыслоўе як часцiна мовы. Актуалiзацыя ведаў» па дысцыплiне «Практыка рускага маўлення» у групе замежных студэнтаў 2 курса. Быў прадстаўлены ўрок-гульня даследчага тыпу, накiраваны на актуалiзацыю ведаў i ўдасканаленне навыкаў па рабоце з прыслоўем. Заняткі былі распрацаваны на аснове сiстэмна-дзейнаснага падыходу з выкарыстаннем гульнёвых iнтэрактыўных элементаў навучання (метадаў i прыёмаў актывiзацыi пазнавальнай дзейнасцi студэнтаў, дыягностыкi ведаў). Мэта гэтага ўрока – набыццё навыкаў работы з iнфармацыяй i ўменне вырашаць пастаўленыя задачы. Падрабязней

14 сакавіка 2019 г. выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Н.А. Кахновіч правяла адкрытыя практычныя заняткі па польскай мове на тэму «Дзелавая камунікацыя. Працаўладкаванне» для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія». Падрабязней

20 сакавіка 2019 г. ў 9:45 (аўд. 210) дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы Чахоўскі Георгій Канстанцінавіч  правёў адкрытыя заняткі па сучаснай беларускай мове для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія)». Тэма заняткаў «Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы». У працэсе правядзення заняткаў былі створаны вучэбныя сітуацыі, якія патрабуюць актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку самастойнай пастаноўкі праблемных пытанняў па вывучаемай тэме і пошукаў адказаў на іх з дапамогай выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій – як традыцыйных, так і новых спосабаў узаемадзеяння выкладчыка і аўдыторыі: гутарка, дыялог, раздатачныя матэрыялы, слайд-прэзентацыя, праца з мультымедыйным кантэнтам. Заданні аналітыка-творчага характару былі звязаны са стварэннем сітуацый навуковага дыспуту па праблеме выяўлення адхіленняў ад літаратурнай арфаэпічнай нормы і асэнсавання іх прычын з выкарыстаннем культурна-гістарычных крыніц. Падрабязней

 

04 красавіка 2019 г. ў 15.55 старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства М. Р. Груздзіловіч правядзе адкрытыя практычныя заняткі па англійскай мове для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Англійская філалогія» на тэму «Праблемы жыцця ў вялікім горадзе». Паколькі асноўнай мэтай практычных заняткаў па замежных мовах з’яўляецца развіццё камунікатыўнай іншамоўнай кампетэнцыі, мэтай дадзеных практычных заняткаў будзе развіццё і ўдасканаленне маўленчых уменняў і навыкаў студэнтаў. У працэсе правядзення заняткаў плануецца стварэнне вучэбных сітуацый, якія патрабуюць актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку самастойнай пастаноўкі праблемных пытанняў па вывучаемай тэме і пошукаў адказаў на іх з дапамогай выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій. Падчас заняткаў плануецца прымяніць на практыцы інавацыйны эўрыстычны падыход да навучання, які прадугледжвае ажыццяўленне студэнтамі асобасна-значных адкрыццяў навакольнага жыцця, дэманстрацыю разнастайнасці магчымых рашэнняў жыццёвых праблем, творчую самарэалізацыю. Пры арганізацыі заняткаў студэнтам будзе прапанавана выканаць адкрытае заданне з наступным стварэннем адукацыйнага прадукта. Плануецца, што у працэсе выканання задання і на працягу  заняткаў студэнты не толькі будуць развіваць свае камунікатыўныя навыкі, але і задумаюцца над праблемамі жыцця ў вялікіх гарадах, а таксама самі паспрабуюць прапанаваць шляхі паляпшэння якасці жыцця ў горадзе.

Майстар-клас Гербік Людмілы Францаўны «Культурныя канатацыі ў супастаўляльным аспекце»

3 снежня адбыўся майстар-клас дацэнта кафедры прыкладной лінгвістыкі Гербік Людмілы Францаўны ў форме семінарскіх заняткаў на тэму «Культурныя канатацыі ў супастаўляльным аспекце» па дысцыпліне «Краіназнаўства» ў групе замежных магістрантаў спецыяльнасцей «Інавацыі ў навучанні мовам як замежным (руская мова)» і «Мовазнаўства». На занятках быў выкарыстаны метад праектаў. Праектная дзейнасць ажыццяўлялася пад дэвізам «Docendo discimus». Студэнты магістратуры прадставілі ўласныя вучэбныя распрацоўкі, якія ў далейшым могуць быць выкарыстаны ў навучальным працэсе. Пад час выканання задання «Збіраем слоўнік» студэнты зрабілі адбор актыўнай лексікі, неабходнай для раскрыцця тэмы «Прырода», склалі граматычную табліцу, якая паслужыла асновай для «выхаду ў маўленне», падрыхтавалі апавяданні пра найбольш значныя ў рускай, беларускай і кітайскай літаратурах прыродныя вобразы, надзеленыя багатымі культурнымі канатацыямі.

Адкрытыя практычныя заняткі Георгія Канстанцінавіча Чахоўскага па сучаснай беларускай мове

20 сакавіка на філалагічным факультэце адбыліся адкрытыя практычныя заняткі па сучаснай беларускай мове, якія правёў дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы Георгій Канстанцінавіч Чахоўскі. Тэма заняткаў – «Нормы сучаснага беларускага вымаўлення».

Мэта заняткаў – замацаванне арфаэпічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Дасягненне гэтай мэты патрабуе вырашэння наступных задач.

Адукацыйныя задачы:

  • абагульненне і сістэматызацыя ведаў студэнтаў аб фанетыцы і арфаэпіі як раздзелах мовазнаўства, аб сістэме галосных і зычных гукаў сучаснай беларускай мовы, аб спосабах іх пісьмовага абазначэння, суадносінах гукавога і літарнага аблічча слова;
  • фарміраванне ведаў аб спецыфіцы арфаэпічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
  • фарміраванне ўменняў вызначаць арфаэпічныя нормы, карыстаючыся слоўнікам;
  • прывядзенне вуснага маўлення ў адпаведнасць з нормамі сучаснай беларускай мовы;
  • актуалізацыя асноўных правіл вымаўлення галосных і зычных гукаў, спалучэнняў гукаў ва ўласных і запазычаных словах.
  • Развіццёвыя задачы:
  • развіццё вуснага маўлення, мыслення, здольнасці да самаацэнкі;
  • развіццё ўменняў лагічна, паслядоўна і выразна выкладаць свае думкі, аналізаваць і сістэматызаваць вучэбны матэрыял;
  • удасканаленне ўменняў выяўляць асноўныя гукавыя працэсы, выконваць фанетычны разбор слова і транскрыбіраваць слова; ацэньваць сваё і чужое вуснае маўленне з пункту гледжання яго адпаведнасці арфаэпічным нормам сучаснай беларускай мовы;
  • удасканаленне навыкаў працы з арфаэпічным слоўнікам і ўменняў знаходзіць неабходную інфармацыю з даведачнай літаратуры і сучасных інтэрактыўных крыніц інфармацыі.
  • Выхаваўчыя задачы:
  • выхаванне паважлівага стаўлення да арфаэпічных норм беларускай літаратурнай мовы;
  • выхаванне пачуцця глыбокай адказнасці за чысціню і правільнасць вуснага беларускага маўлення.

Мэты, якія ставіліся студэнтамі перад сабой.

Рэгулятыўныя: уменне разумець ход работы, вызначаць мэты, ставіць задачы, развіваць матывы і інтарэсы.

Пазнаваўчыя: імкненне навучыцца выконваць работу канкрэтнага тыпу.

Камунікатыўныя: планаванне вучэбнага супрацоўніцтва.

Асабовыя: зразумець неабходнасць ведаў і ўменняў, якія фарміруюцца на практычных занятках (самавызначэнне і сэнсаўтварэнне).

Заняткі праводзіліся са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

У працэсе правядзення заняткаў ствараліся вучэбныя сітуацыі, якія патрабавалі актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку самастойнай пастаноўкі праблемных пытанняў па вывучаемай тэме і пошукаў адказаў на іх з дапамогай выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій – як традыцыйных, так і новых спосабаў узаемадзеяння выкладчыка і аўдыторыі: гутарка, дыялог, раздатачныя матэрыялы, слайд-прэзентацыя, праца з мультымедыйным кантэнтам.

Метадычны сэнс увядзення эўрыстычнай гутаркі заключаўся ў дасягненні дыдактычнай мэты, а менавіта ў тым, каб уключыць студэнтаў у новую рэфлексіўную пазіцыю ў адносінах да ўласных спосабаў асэнсавання ведаў. Цэнтральнае месца ў гэтай форме арганізацыі заняткаў адводзілася не столькі кантролю над засваеннем ведаў, колькі забеспячэнню зваротнай сувязі.  Сродкамі актывізацыі выступалі пытанні да аўдыторыі, арганізацыя дыскусіі з паслядоўным пераходам яе ў дыспут, што дазволіла стварыць умовы для ўзнікнення альтэрнатыўных навуковых думак, прыцягваць увагу студэнтаў да найбольш важных пытанняў тэмы, вызначыць змест, метады і тэмп выкладу навучальнага матэрыялу з улікам асаблівасцей аўдыторыі.

Пытанні да аўдыторыі (як элементарныя, так і праблемныя) прызначаліся не толькі для праверкі ведаў, але і для вызначэння ўзроўню лінгвістычнай дасведчанасці студэнтаў па праблемах арфаэпічных норм. Прадумваючы адказы на пастаўленыя пытанні, студэнты самастойна прыходзілі да высноў і абагульненняў, разумеючы глыбіню і важнасць праблемы, што ў сваю чаргу павялічвае іх цікавасць да матэрыялу і ўзровень яго ўспрымання. Выбар пытанняў для абмеркавання ажыццяўляўся ў залежнасці ад ступені падрыхтаванасці студэнтаў і тых дыдактычных задач, якія вырашала аўдыторыя.

Выкладчык не толькі выкарыстоўваў адказы студэнтаў на пытанні, але і арганізаваў свабодны абмен меркаваннямі ў інтэрвалах паміж лагічнымі структурнымі кампанентамі заняткаў, што дазволіла актывізаваць пазнавальную дзейнасць аўдыторыі і кіраваць калектыўным меркаваннем групы, расставіць акцэнты з мэтай пераканання, пераадолення негатыўных установак і памылковых меркаванняў.

Заданні аналітыка-творчага характару былі звязаны са стварэннем сітуацый навуковага дыспуту па праблеме выяўлення адхіленняў ад літаратурнай арфаэпічнай нормы і асэнсавання іх прычын з выкарыстаннем культурна-гістарычных крыніц.

Актуальнай формай арганізацыі вучэбнай дзейнасці (разам з традыцыйнымі парнай, індывідуальнай, групавой і франтальнай) з’явілася стварэнне ўласнага «адукацыйнага прадукта». Студэнты прааналізавалі сучасныя сродкі масавай інфармацыі на прадмет адпаведнасці маўлення арфаэпічным нормам сучаснай беларускай літаратурнай мовы, склалі рэестр аўдыяматэрыялаў, запісаны на электронныя носьбіты.

У якасці дамашняга задання студэнтам было прапанавана выканаць заданні творча-аналітычнага характару: праслухаць фрагменты вусных тэкстаў, затранскрыбіраваць іх, параўнаць вымаўленне і напісанне.

Групавое заданне на дом прадугледжвала аналіз відэазапісаў з цыклу «Сустрэчы ў БДУ» з Я. Брылём, Н. Гілевічам і Р. Барадуліным з мэтай вызначэння ролі майстроў мастацкага слова ў фарміраванні і развіцці арфаэпічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

 

Атрыманыя вынікі

Асобасныя:

студэнты ўсвядомілі сігніфікатыўную і перцэптыўную функцыі гукаў, зразумелі важнасць нарматыўнага пісьмовага і вуснага маўлення ў працэсе камунікацыі.

Метадысцыплінарныя:

студэнты ўдасканалілі ўменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі: тэкстамі вучэбных дапаможнікаў, слоўнікамі, інтэрнэт-рэсурсамі;

студэнты навучыліся здабываць неабходную вучэбную інфармацыю з культурна-гістарычных крыніц, выкарыстоўваць яе ў практычнай дзейнасці, абагульняць, аналізаваць вучэбны матэрыял і рабіць неабходныя высновы.

Дысцыплінарныя:

студэнты вызначылі асноўныя фанетычныя працэсы, удасканалілі навыкі правядзення фанетычнага разбору і транскрыбіравання фанетычных адзінак; навучыліся ацэньваць сваё і чужое вуснае маўленне з пункту гледжання яго адпаведнасці арфаэпічным нормам сучаснай беларускай мовы.

І. У. Таяноўская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры:

 – Інавацыйным на праведзеных занятках з’яўляецца, у прыватнасці, актыўны зварот да асобаснага маўленча-камунікатыўнага вопыту саміх студэнтаў, да іх прафесійнага меркавання, уключэнне студэнтаў-першакурснікаў у працэс абмеркавання актуальных праблем сучаснага мовазнаўства ў якасці зацікаўленых, раўнапраўных калег. Абгрунтаваным і цікавым з’яўляецца прыцягненне сучаснай лексікаграфічнай базы, звестак з эксперыментальнай фанетыкі, што садзейнічала актывізацыі пошукава-даследчага мыслення студэнтаў.

 

Майстар-клас «Педагагічная майстэрня студэнтаў-італьяністаў ў Школе юнага філолага»

8 снежня на філалагічным факультэце БДУ адбыўся майстар-клас загадчыка кафедры раманскага мовазнаўства Панцялеенка Алесі Аляксандраўны на тэму «Педагагічная майстэрня студэнтаў-італьяністаў ў Школе юнага філолага». Правядзенне мерапрыемства абумоўлена стратэгічнымі мэтамі, якія на сённяшні дзень ставяцца перад сістэмай вышэйшай адукацыі і адпаведаюць патрабаванням, якія прад’яўляюцца выпускніку. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты старэйшых курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія», каля трыццаці дзяцей з мінскіх школ, выкладчыкі італьянскай мовы філалагічнага факультэта, начальнік аддзела па справах Культуры і Друку Пасольства Італіі ў Мінску Крысцiна Скьявон. Была прадстаўлена аўтарская практыка-арыентаваная распрацоўка па арганізацыі пазааўдыторнай дзейнасці студэнтаў, якая ўяўляе сабой спробу аб’яднаць айчынныя і замежныя педагагічныя традыцыі. Тэарэтычнай асновай паслужылі ідэі А.С. Макаранка і М. Мантэсоры, якія знайшлі адлюстраванне ў працы са студэнтамі ў межах праектна-пошукавага навучання. Падрыхтоўка да правядзення заняткаў па італьянскай мове для школьнікаў ва ўзросце ад шасці да пятнаццаці гадоў ўключала распрацоўку планаў-канспектаў урокаў, выкарыстанне элементаў цьютарскай працы з навучэнцамі, рэфлексіўнай методыкі і інш. Пры гэтым развіваецца творчае і метадычнае мысленне студэнтаў. У межах гэтай канцэпцыі арганізацыя педагагічнай майстэрні ў Школе юнага філолага выступае як шлях да творчасці, пазнання, самаўдасканалення, развіцця культуры асобы і асобы ў цэлым, што спрыяе станаўленню прафесійных, акадэмічных і сацыяльна-асобасных кампетэнцый спецыялістаў. Разам з узмацненнем разнастайных кампетэнцый студэнтаў-філолагаў мерапрыемства спрыяе фарміраванню станоўчага іміджу БДУ, павышэнню прэстыжу італьянскай мовы для патэнцыяльных абітурыентаў філалагічнага факультэта.

Майстар-клас Грамыка Марыны Мiкалаеўны «Прыслоўе як часцiна мовы. Актуалiзацыя ведаў»

12 сакавiка адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры прыкладной лiнгвiстыкi Грамыка Марыны Мікалаеўны на тэму «Прыслоўе як часцiна мовы. Актуалiзацыя ведаў» па дысцыплiне «Практыка рускага маўлення» у групе замежных студэнтаў 2 курса.

Быў прадстаўлены ўрок-гульня даследчага тыпу, накiраваны на актуалiзацыю ведаў i ўдасканаленне навыкаў па рабоце з прыслоўем. Заняткі былі распрацаваны на аснове сiстэмна-дзейнаснага падыходу з выкарыстаннем гульнёвых iнтэрактыўных элементаў навучання (метадаў i прыёмаў актывiзацыi пазнавальнай дзейнасцi студэнтаў, дыягностыкi ведаў). Мэта гэтага ўрока – набыццё навыкаў работы з iнфармацыяй i ўменне вырашаць пастаўленыя задачы.

На занятках былi прадстаўлены элементы дзвюх сацыяльных тэхналогiй: «Кейс-тэхналогii (тэхналогii разгляду канкрэтных сiтуацый) i тэхналогii «Вучэнне ў супрацоўнiцтве». Урок быў пабудаваны на аснове дэтэктыўнага сюжэту, дзе студэнты выконвалi ролi сапраўдных дэтэктываў. Даследчыкi павiнны былi дапамагчы Прыслоўю (дзяўчыне, якая страцiла памяць) узнавіць граматычныя і лексічныя прыкметы.

Выкарыстанне на занятках тэхналогii «Вучэнне ў супрацоўнiцтве» прадугледжвала сумесную працу студэнтаў у кожнай маленькай групе па выяўленню праблемы, асэнсаванню матэрыялу, яго дэталёваму аналiзу i прыняццю рашэння.

Заняткі, якiя нагадвалі сюжэт дэтэктыўнага фiльма, прайшлі ў духу спаборнiцтва. Студэнты з задавальненнем уключылicя ў гульню, разам выконвалi заданнi, дапамагалi адзiн аднаму адказваць на пытаннi, паказалi сябе як вопытныя даследчыкi, якiя умеюць працаваць у камандзе.

Майстар-клас Крэпскай Н.К.

21 лістапада кафедра нямецкага мовазнаўства правяла чарговы майстар-клас для прафесарска-выкладчыцкага складу філалагічнага факультэта БДУ. Мерапрыемства было арганізавана старшым выкладчыкам кафедры Крэпскай Наталляй Канстанцінаўнай у межах вучэбнай дысцыпліны «Методыка выкладання нямецкай мовы» для студэнтаў 4-га курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія». Тэма заняткаў – «Выкарыстанне мабільных дадаткаў і інструментаў пры навучанні замежнай мове і яе вывучэнні».

Выбар тэмы заняткаў абумоўлены патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца сёння да працэсу навучання замежным мовам. Для маладога пакалення Z, да якога належаць сенняшнія вучні школ і большасць студэнтаў і якое вырасла ў эпоху лічбаў, ужо недастаткова карыстацца толькі падручнікам на ўроку і дома. У выкладанні школьных прадметаў неабходна выкарыстоўваць інтэрактыўныя тэхналогіі, якія дазваляюць павысіць нагляднасць і эрганоміку ўспрыняцця вучэбнага матэрыялу, што пазітыўна адлюстроўваецца на вучэбнай матывацыі і эфектыўнасці навучання. З дапамогай вялікай колькасці праграм і інструментаў можна стварыць цэлую калекцыю інтэрактыўных заданняў, зрабіць інфармацыю візуальнай і прывесці яе ў сістэму.

Перад семінарскімі заняткамі студэнты займаліся пошукава-вытворчай дзейнасцю, вынікам якой сталі мультымедыйныя прэзентацыі з падрабязным апісаннем інтэрфейсу і функцыянальных магчымасцей наступных мабільных праграм і інструментаў:

  1. Сэрвіс інтэрактыўных заданняў LearningApps (https://learningapps.org). Падрыхтавалі Багданік Наталля, Касцічэнка Крысціна.
  2. Сэрвіс візуалізацыі інфармацыі Wortwolken (https://www.wortwolken.com). Падрыхтавала Ніканчук Валерыя.
  3. Mind maps і магчымасці іх выкарыстання пры вывучэнні ЗМ (https://www.xmind.net, https://coggle.it/?lang=ru, http://mimind.cryptobees.com/, http://www.mindlyapp.com/). Падрыхтавалі Мішкова Ганна, Плотка Анастасія.
  4. Што такое Quizlet і як ім можна карыстацца? (https://quizlet.com/ru). Падрыхтаваў Сяргееў Ягор.

Студэнты, якія выступілі на занятках з паведамленнямі, прадставілі таксама ўласныя адукацыйныя прадукты – распрацоўкі на аснове мабільных і камп’ютарных праграм, абмеркавалі разам з выкладчыкамі вартасць і недахопы пералічаных вышэй сэрвісаў, а таксама магчымасць іх выкарыстання ў перыяд педагагічнай практыкі ў школе і ва ўласнай вучэбнай дзейнасці.

Майстар-клас «Дзелавая камунікацыя. Працаўладкаванне» па выкладанні польскай мовы як замежнай з ужываннем інавацыйных метадаў навучання

14 сакавіка 2019 года на філалагічным факультэце БДУ выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Н.А. Кахновіч правяла адкрытыя практычныя заняткі па польскай мове на тэму «Дзелавая камунікацыя. Працаўладкаванне» для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія».

У межах падрыхтоўкі да дадзеных заняткаў студэнтамі было выканана псіхалінгвістычнае заданне па вызначэнні асобасных прыярытэтаў, што забяспечыла стварэнне высокай ступені матывацыі і арыентацыі на Я-канцэпцыю. Акрамя таго, студэнтамі было выканана дамашняе заданне па аўдзіраванні і самастойна складзены тэксты-сачыненні з выкарыстаннем лексікі па тэме, якія папярэдне былі адпраўлены выкладчыку на праверку па электроннай пошце. Па выніках праверкі дадзеных тэкстаў былі складзены карэктуючыя лексіка-граматычныя заданні. Выкарыстанне адукацыйнага прадукта такога кшталту не толькі спрыяе засваенню матэрыялу, але і дазваляе эканоміць аўдыторны час.

Падчас адкрытых заняткаў мадэляваліся асноўныя этапы гутаркі пры працаўладкаванні па спецыяльнасці з мэтай  фарміравання ў студэнтаў неабходных моўных і сацыяльных кампетэнцый. Выкананне эўрыстычных заданняў, звязаных з засваеннем агульных правіл паводзінаў пры працаўладкаванні і распрацоўкай стратэгіі аўтапрэзентацыі (рэзюмэ, матывацыйны ліст, гутарка), дазволіла студэнтам актывізаваць базавыя веды і рэалізаваць  творчы патэнцыял.

 

Праблемнае навучанне на практычных занятках: кафедра рускай мовы дзеліцца вопытам

30 лістапада на філалагічным факультэце адбыліся адкрытыя практычныя заняткі па гістарычнай граматыцы рускай мовы, якія правяла дацэнт кафедры рускай мовы Вольга Уладзіміраўна Зуева. Тэма заняткаў – «Гісторыя рэдукаваных галосных у старажытнарускай мове. Фанетычнае размеркаванне і пазіцыі рэдукаваных галосных». Канкрэтныя лінгваметадычныя задачы, якія вырашаліся на занятках, сталі той «інфармацыяй для разважання», якая неабходна студэнтам для разумення важных, індывідуальна значных мэт – у дачыненні як да асобных заняткаў, так і да ўсёй дысцыпліны ў цэлым.

Галоўнай мэтай заняткаў, безумоўна, стала развіццё асобы студэнта. Гэтая мэта патрабуе канкрэтызацыі – у дадзеным выпадку па чатырох кірунках:

1) развіццё кагнітыўных здольнасцей студэнтаў, а менавіта ўмення бачыць адзіную сістэму ў разрозненых на першы погляд з’явах; умення крытычна ўспрымаць інфармацыю; умення асацыятыўна мысліць;

2) развіццё творчых здольнасцей студэнтаў: на занятках студэнты прадстаўлялі свой уласны «адукацыйны прадукт»; акрамя таго, некаторыя з прапанаваных заданняў патрабавалі праяўлення фантазіі;

3) развіццё камунікатыўных здольнасцей студэнтаў: абмеркаванне дыскусійных тэарэтычных палажэнняў немагчыма без умення абгрунтаваць свой пункт гледжання;

4) фарміраванне каштоўнасных адносін студэнтаў да гісторыі і культуры ўсходніх славян: кожныя заняткі па гісторыі рускай мовы, якія ўключаюць чытанне і асэнсаванне сярэдневяковых тэкстаў, маюць выхад на шырокі культурна-гістарычны кантэкст.

Заняткі праводзіліся са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія». У ходзе заняткаў паслядоўна ствараліся вучэбныя сітуацыі, якія патрабавалі актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў. Так, у пачатку заняткаў для актывізацыі апорных ведаў студэнтам было прапанавана назваць па адным ключавым слове, якое датычыць тэмы. Гэта заданне накіравана на развіццё ўмення аддзяляць істотнае ад другаснага і на разуменне таго, што не любое паняцце, якое ўжываецца пры вывучэнні тэмы, з’яўляецца ключавым. Студэнты паспяхова справіліся з гэтым заданнем, у тым ліку пры актыўнай узаемадапамозе.

Далей студэнтам былі зададзены праблемныя пытанні, якія тычацца рознай інтэрпрэтацыі вывучаемых моўных фактаў. Студэнты абмеркавалі навуковыя гіпотэзы, паспрабавалі прапанаваць свае тлумачэнні. Кожны прыйшоў да ўласнай высновы адносна таго, якая пазіцыя яму бліжэй.

Праверка дамашняга задання прайшла хутка: на слайдзе выкладчык прывяла правільныя граматычныя формы, а студэнты параўналі іх з тымі, якія яны запісалі дома ў рабочых сшытках. Такая форма праверкі зручная: яна дазваляе не марнаваць час. На пытанні аднагрупнікаў адказалі тыя студэнты, якія паспяхова справіліся з заданнем.

Чытанне, пераклад і аналіз сярэдневяковага тэксту – гэта класічны від вучэбнай дзейнасці, які мае праблемна-пошукавы характар ​​«у чыстым выглядзе». Студэнты вывучалі надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай 1161 года. Сам зварот да нацыянальнай рэліквіі беларусаў, а таксама аповед выкладчыка пра знойдзеную беларускімі археолагамі ў 2017 годзе пячатку Ефрасінні Полацкай і каментарый да надпісу на гэтай пячатцы – усё гэта стала элементам духоўнага і патрыятычнага выхавання студэнтаў-філолагаў. У працэсе аналізу тэксту студэнты выконвалі комплекс заданняў, якія патрабуюць жывога дыялогу і актыўнай пошукавай дзейнасці: тлумачэнне «незразумелых» па змесце фрагментаў і каментаванне незвычайных граматычных форм, тлумачэнне наяўнасці «нечаканых» моўных з’яў і адсутнасць тых, якія прагназаваліся; вызначэнне жанрава-стылістычнай прыналежнасці помніка. Некаторыя заданні выконваліся індывідуальна, і студэнты выказалі свае «заключэнні» па тым ці іншым пытанні.

Важнае месца на занятках было адведзена прадстаўленню студэнтамі ўласнага «адукацыйнага прадукта». Ім сталі самастойныя работы, якія студэнты склалі па вывучаемай тэме (агульныя параметры заданняў былі прапанаваны выкладчыкам). Студэнты абмяняліся гэтымі работамі на занятках, выканалі іх, а потым кожны аўтар забраў дадому на праверку тую работу, якую ён склаў. Такі від арганізацыі самастойнай дзейнасці вучняў стаў ўведзены выкладчыкам у практыку вывучэння дысцыпліны, і ён знаходзіць станоўчую ацэнку ў студэнтаў. Заданні маюць вялікую эфектыўнасць, таму што дазваляюць кожнаму студэнту праявіць сябе, спрыяюць усім відам яго творчай і пазнавальнай актыўнасці (ці падыходзіць гэтае пытанне? як правільна сфармуляваць думку?  – і гэтак далей), выклікаюць пачуццё адказнасці і імпэт. Аўтараў лепшых заданняў выкладчык заахвочвае.

Пасля напружаных і складаных відаў дзейнасці студэнты «для адпачынку»  прынялі ўдзел у невялікай лінгвістычнай гульні. Група была падзелена на чатыры каманды, кожная з якіх выконвала заданні ­– шукала адказы на пытанні, вынесеныя на слайды. Гульня была накіравана на фарміраванне ў студэнтаў умення адрозніваць рэфлексы трох відаў паўнагалосся, адзін з якіх, так званае «другое паўнагалоссе», непасрэдна адносіцца да тэмы заняткаў. Гульня выклікала вялікую цікавасць як у студэнтаў, так і ў выкладчыкаў, якія наведалі адкрытыя заняткі.

У якасці дамашняга задання студэнтам было прапанавана выканаць заданні аналітычнага характару ў рабочым сшытку і вывучыць гіпотэзы аб прычынах і фактарах падзення рэдукаваных гукаў.

Абмеркаванне заняткаў выкладчыкамі, якія яго наведалі, і атрыманыя ад студэнтаў водгукі сведчаць, што форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці, якая паслядоўна рэалізуецца на кафедры рускай мовы і была прадстаўлена на канкрэтных занятках па гістарычнай граматыцы, з’яўляецца высокаэфектыўнай. Яна стымулюе пастаянную пазнавальную актыўнасць студэнтаў падчас выканання заданняў праблемнага характару; патрабуе самастойнага пошуку рашэння вучэбных задач; дазваляе студэнтам рэалізаваць свае творчыя здольнасці. Гістарычная граматыка перастае быць «сухой», далёкай ад інтарэсаў сучасных студэнтаў акадэмічнай дысцыплінай і становіцца цікавым, для кожнага па-свойму карысным матэрыялам.

 

Семінар «Гібрыднае / Змешанае выкладанне і навучанне»

Семінар «Гібрыднае / Змешанае выкладанне і навучанне» ў рамках праекта «Змены ў адукацыйным асяроддзі: прасоўванне інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства» - PRINTeL (Аб выніках удзелу ў семінарах-трэнінгах ва ўніверсітэце Йоаннэум, Грац, Аўстрыя)  правяла старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства А.В. Тозік.

У межах семінара былі прадстаўлены магчымасці стварэння онлайн- курсаў і іх элементаў, а таксама выкарыстання розных інструментаў і платформаў дыстанцыйнай падрыхтоўкі ў адукацыйным працэсе (Moodle, Trello, WordPress). Таксама быў зроблены агляд падыходаў па выкарыстанні мультымедыйных матэрыялаў масавых адкрытых онлайн-курсаў (MАOC), стварэнні, мадэрацыі і ўкараненні электронных партфоліа, навучанню студэнтаў у онлайн-асяроддзі, распрацоўцы і выкарыстанню сістэм кіравання праектамі на групавых занятках.

Выкарыстанне змешаных формаў навучання дазволіць выкладчыку скараціць колькасць аўдыторных гадзін, павысіць зацікаўленасць студэнтаў, а таксама якасць выкладання і вывучэння, унесці разнастайнасць у спосабы камунікацыі паміж удзельнікамі працэсу. Студэнты атрымаюць магчымасць выконваць творчыя і практыка-арыентаваныя заданні, вопыт у выкарыстанні мультымедыя, больш аўтэнтычнасці і незалежнасці, важных у рэальным свеце, практычнага вопыту. Для ўніверсітэта ўкараненне гібрыднага навучання адкрые магчымасці шырокага навуковага супрацоўніцтва, прыцягнення большай колькасці замежных студэнтаў, павышэння якасці прапанаваных адукацыйных паслуг.

Былі адзначаны цяжкасці ўкаранення сучасных тэхналогій, звязаныя з недастатковым валоданнем камп’ютарам як сярод выкладчыкаў, так і сярод студэнтаў, недастатковым тэхнічным абсталяваннем, а таксама недастатковай матывацыяй выкладчыкаў мяняць традыцыйныя спосабы навучання, а студэнтаў – аддаваць больш часу на самастойную працу. Было прапанавана матываваць і заахвочваць супрацоўнікаў, паказваць на практыцы неабходнасць змешаных формаў навучання, а таксама актыўна кансультаваць выкладчыкаў па пытаннях укаранення найноўшых інфармацыйных тэхналогій.

Адкрытая лекцыя-дыялог на тэму «Еўрыпід – “філосаф на сцэне”»

19 лістапада 2018 г. адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры класічнай філалогіі Ю. А. Сядзінінай-Баркоўскай у форме адкрытай лекцыі-дыялогу на тэму «Еўрыпід – “філосаф на сцэне”». Форма лекцыі-дыялогу была абраная для актыўнага далучэння студэнтаў да працэсу засваення вучэбнага матэрыялу. Наяўнасць у студэнтаў дастатковага аб’ёму ведаў па міфалогіі і гісторыі Старажытнай Грэцыі дазволіла выкарыстаць калектыўны досвед аўдыторыі пры выяўленні спецыфічных асаблівасцей творчасці апошняга з вялікай трыяды грэчаскіх трагікаў. Прадуктыўнае супрацоўніцтва выкладчыка і студэнтаў праз эўрыстычны дыялог дало магчымасць дасканала выявіць прычыны крызісу поліснага светапогляду, што абумовіў найважнейшыя рысы творчасці Еўрыпіда. Таксама сумесна быў абмаляваны культурны асяродак, у якім тварыў Еўрыпід, супастаўлены ўплыў на грамадства вучэння Сакрата і ідэй сафістаў. Студэнты змаглі прасачыць, якім чынам дыялектычны метад сумеснага ўстанаўлення аб’ектыўнай ісціны, які сам Сакрат называў «маеўтыкай», паслужыў асновай для сучаснай эўрыстычнай арганізацыі працэсу прадуктыўнага творчага мыслення.

Супастаўленне традыцыйных міфалагічных трактовак і іх адбіткаў у творах Еўрыпіда, параўнанне творчых метадаў і ідэйных канцэпцый старажытнагрэчаскіх драматургаў ажыццяўлялася з мэтай развіцця ўмення студэнтаў разглядаць з’явы і пытанні з розных пунктаў погляду, аргументаваць і адстойваць сваю пазіцыю. Сродкамі актывізацыі выступалі як асобныя пытанні да аўдыторыі, так і арганізацыя дыскусіі, стварэнне ўмоў для ўзнікнення альтэрнатыў. Актыўны ўдзел студэнтаў у пошуку вырашэння пастаўленых праблем, іх эмацыянальнае суперажыванне давала магчымасць выкладчыку найбольш доказна выкласці чарговы тэзіс выступлення. Сумесна з выкладчыкам студэнты захоплена шукалі прычыны «зніжанасці» міфалагічных герояў, аналізавалі наступствы трансфармацыі міфалагічных сюжэтаў, сачылі за нарастаннем псіхалагізацыі; параўноўвалі сістэмы светабудовы Эсхіла, Сафокла і Еўрыпіда. Вынікам калектыўнага даследавання з’явілася «мазгавая атака», якая дазволіла аўдыторыі сфармуляваць комплекс заканамернасцяў літаратурнага працэсу, сістэматызаваных ў выглядзе сумесна выпрацаваных тэзiсаў.

Як падчас самой лекцыі, так і ў межах папярэдняй самастойнай праектна-эўрыстычнай дзейнасці студэнтаў былі шырока задзейнічаны сучасныя інфармацыйна-камунікатыўныя адукацыйныя тэхналогіі. Перад заняткамі з дапамогай сэрвісу Google Classroom студэнтам было прапанавана пазнаёміцца як з класічнымі тэатральнымі пастаноўкамі трагедый Еўрыпіда, так і з іх сучаснымі прачытаннямі; дадзеныя матэрыялы жыва абмяркоўваліся ў заключнай частцы заняткаў. У ходзе самой лекцыі з мэтай актуалізацыі ўвагі студэнтаў і акцэнтавання найбольш важных аспектаў тэмы выкарыстоўвалася слайд-прэзентацыя. Элементы драматызацыі з дэкламацыяй урыўкаў з трагедый Еўрыпіда як на старажытнагрэчаскай мове, так і ў перакладзе, суправаджаліся выразным слайд-шоў, дзе былі прадэманстраваны як працы вядучых майстроў выяўленчага мастацтва, так і постары сучасных пастановак. Прыцягненне ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу аб’ектаў еўрапейскага мастацтва спрыяла актывізацыі творчага мыслення студэнтаў. Абраная метадалогія заклікана служыць пашырэнню культуразнаўчых даляглядаў пазнання, рэалізацыі катэгорый унутрыдысцыплінарнай і міждысцыплінарнай пераемнасці і перспектыўнасці.

У абмеркаванні майстар-класа прынялі ўдзел загадчык кафедры класічнай філалогіі кандыдат філалагічных навук В. Г. Пракапчук, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры кандыдат педагагічных навук І. У. Таяноўская, вядучы спецыяліст вучэбна-метадычнай лабараторыі інавацый у адукацыі БДУ І. А. Серада, выкладчыкі кафедры класічнай філалогіі.

І. У. Таяноўская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры:

Дыялог са студэнтамі на гэтых занятках набывае накіраванасць, якая характарызуецца паэтапным, паступальным развіццём. Гісторыка-культурнае і маралістычнае супастаўленне закранае разнастайныя мастацкія тэксты, герояў і магчымыя меркаванні. Правамернасць учынкаў герояў ацэньваецца як з пункту погляду логікі міфа, так і з пункту погляду грэчаскага грамадства; з маральнай і з прававой пазіцыі; гэта дапамагае студэнтам, як «паўнапраўным героям заняткаў», прыйсці да ўласных, прадуманых і ўзважаных высноў. Сучасна гучыць неадназначнае, нелінейнае асэнсаванне гендарнай праблематыкі ў творчасці Еўрыпіда (напрыклад, прасочваецца генезіс думкі пра яго мізагенію, і разам з тым – гучыць пранікнёны маналог пра драматычнасць лёсу жанчыны, якая ўзнімае голас у абарону сваіх правоў).

Змест мультымедыйнай прэзентацыі, як мы ўсе змаглі пераканацца, меў пашыранае культуралагічнае гучанне, быў звернуты на элементы адлюстравання тэматыкі заняткаў праз прызму розных відаў мастацтваў. Напрыклад, у сувязі з аналізам трагедыі Еўрыпіда «Медэя» дэманструецца прысвечаная вобразу Медэі фрэска з г. Пампеі, якая знаходзіцца ў музеі Неапаля. Пры аналізе трагедыі «Геракл» мы бачым скульптуру «Геракл і Ліхас» Антоніа Кановы, прадстаўленую ў Нацыянальнай галерэі сучаснага мастацтва ў Рыме. Паказ прэзентацыі носіць пераемна-зваротны характар: розныя яе элементы параўноўваюцца паміж сабой.

Высновы лекцыі ў прэзентацыі зусім невыпадкова вызначаюцца як «нашы», сумесна створаныя выкладчыкам і студэнтамі-ўдзельнікамі заняткаў.

Мастацкае выкананне фрагментаў трагедый на занятках набывае выразнасць, якая дасягае ступені тэатралізацыі: лектар валодае выразным талентам дэкламатарскага ўзмацнення (эмфазы).

У шматстайных абліччах-выявах, адлюстраваных у лекцыі, Еўрыпід выступае не толькі як маштабны філосаф на сцэне, але і як пранікнёны псіхолаг, суддзя, які пільна ўзіраецца ва ўнутраную сутнасць чалавека, і як пластычны скульптар, які высякае бачныя вобразы сцэны.

В. С. Зарэмба, кандыдат філалагічных навук, дацэнт:

Юлія Анатольеўна не проста займальна (і захапляльна!) распавядала студэнтам пра жыццё і творчасць Еўрыпіда, але матывавала аўдыторыю да актыўнай дыскусіі, па-майстэрску накіроўваючы слухачоў да абмеркавання найбольш праблемных пытанняў драматургіі вялікага трагіка, і здолела абудзіць жывую цікавасць да старажытных вобразаў і сюжэтаў. Пры тлумачэнні тэмы выкладчык таксама шырока выкарыстоўвала звесткі з антычнай міфалогіі, гісторыі, этыкі, прадэманстраваўшы рознабаковую эрудыцыю філолага-класіка. Асобна хачу адзначыць уключаную ў лекцыю слайд-прэзентацыю з падборкай сучасных афіш тэатральных пастановак Еўрыпіда, якая праілюстравала значнасць антычных сюжэтаў для еўрапейскай (і шырэй – сусветнай) культуры да цяперашняга часу.

В. Г. Пракапчук, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры класічнай філалогіі:

Форма правядзення майстар-класа – лекцыя-дыялог – рэалізавана цудоўна: мы ўбачылі выкарыстанне эўрыстычнага метаду ў ходзе ўсёй лекцыі; гэта стала магчымым дзякуючы прыцягненню шырокіх інтэрдысцыплінарных сувязей. Ю. А. Сядзініна-Баркоўская актыўна актуалізавала веды студэнтаў па ўжо пройдзеных дысцыплінах, такіх як «Гісторыя Старажытнай Грэцыі і Рыма», «Антычная міфалогія», «Антычная метрыка і рыторыка». Сапраўды, у маеўтычнай манеры нараджалася новае веданне ў студэнтаў: яны самі прыходзілі да асноватворных высноў, а выкладчык выступала ў якасці настаўніка, падштурхоўвала да ісціны. Сама тэма заняткаў «Еўрыпід – „філосаф на сцэне“» адлюстравалася і ў вобразе лектара. Лектарская пляцоўка стала для Юліі Анатольеўны адначасова і філасофскай трыбунай (рэфлексія са студэнтамі над найважнейшымі філасофскімі тэмамі жыцця і смерці, абавязку, гонару, кахання і любові), і тэатральнымі падмосткамі (драматычнае чытанне фрагментаў з Еўрыпіда), што вельмі моцна ўразіла не толькі студэнтаў, але і прысутных калег. Перадпрагляд студэнтамі прапанаваных выкладчыкам сучасных пастановак трагедый Еўрыпіда таксама даў магчымасць рэфлексіі над адлюстраваннем антычных вобразаў у сучасным мастацтве. Відавочна, што папярэдняя падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі ў форме розных заданняў і выкладзеных загадзя матэрыялаў у Google Classroom дазваляе правесці лекцыю ў крэатыўнай і пошукавай форме, што захапляе студэнтаў і больш поўна раскрывае іх асобасныя якасці.

Семінар «Відэа як адукацыйны інструмент для выкладчыкаў і студэнтаў»

7 лютага 2019 г. на філалагічным факультэце (вул. К. Маркса, 31) адбыўся семінар па інавацыйных тэхналогіях навучання «Відэа як адукацыйны інструмент для выкладчыкаў і студэнтаў» па выніках удзелу ў праекце ERASMUS+ «Змены ў адукацыйным асяроддзі: укараненне інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства» ‒ PRINTeL (рэгістрацыя МТП ў Мінэканомікі: №2 / 18/000906 ад 2018/07/18).

Спікер семінара дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук В.М. Куліева прайшла навучанне на семінарах-трэнінгах «Video as a learning tool for teachers and students» ва Ўніверсітэце Порту (Партугалія) у межах праекта PRINTeL. Арганізатарам семінара выступіў філалагічны факультэт БДУ.

Слухачы даведаліся аб асаблівасцях стварэння відэалекцый, тыпах відэанавучання, стылях здымкі і крытэрыях эфектыўнага навучальнага відэа,  магчымасцях выкарыстання знешняга відэакантэнту з гатовымі якаснымі водкастамі і найменшых працазатратных спосабах стварэння ўласнага адукацыйнага відэа. Акрамя гэтага, удзельнікі семінара пазнаёміліся з мадэллю змешанага навучання «перавёрнуты клас», адукацыйным метадам прэ-вадкастынгу, абмеркавалі складанасці іх ўкаранення і змяненне ролі выкладчыка ў «перавёрнутым» класе. В.М. Куліева падзялілася вопытам працы на платформе кампаніі-распрацоўшчыка Panopto, якая прадстаўляе праграмнае забеспячэнне для запісу лекцый, паказу экрана, струменевага відэа і кіравання відэакантэнтам, якое часта выкарыстоўваецца ў асяроддзях электроннага навучання.

У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі філалагічнага факультэта і прадстаўнікі ўсіх кафедраў.