УКАРАНЕННЕ ІНАВАЦЫЙНЫХ ПАДЫХОДАЎ ДА ФІЛАЛАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ

Філалагічны факультэт БДУ з 2018/2019 вучэбнага года адкрывае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных ўкараненню інавацыйных падыходаў у выкладанне філалагічных дысцыплін. У межах гэтай метадычнай ініцыятывы розныя структурныя падраздзяленні факультэта адлюструюць свае навукова-практычныя распрацоўкі. Інфармацыю аб гэтых мерапрыемствах плануецца змяшчаць у новай рубрыцы сайта філалагічнага факультэта - "Інавацыі ў філалагічнай адукацыі", а таксама на міжвузаўскам адукацыйным партале "Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі".

26 верасня 2018 года быў праведзены майстар-клас прафесара Т. I. Шамякінай - лекцыя з элементамі дыялогу на тэму "Культура Кіеўскай Русі" - выступіў першым сярод запланаваных мерапрыемстваў. Падрабязней

5 кастрычніка 2018 г., напярэдадні прафесійнага свята – Дня настаўніка і выкладчыка вышэйшай школы, на філалагічным факультэце была праведзена прэзентацыя матэрыялаў рэпартажнага відэафільма кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ –  "Падарожжа да пазнання і творчасці (анталогія творчых заданняў)". Падрабязней

23 кастрычніка 2018 года праведзены майстар-клас па навучанні італьянскай мове з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Занятак праводзіла старшы выкладчык кафедры Івановіч Кацярына Анатольеўна. Падрабязней

19 кастрычніка 2018 года адбыліся семінарскія заняткі па вучэбнай дысцыпліне “Тэорыя і практыка перакладу” (з нямецкай мовы на рускую) для студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія”. Майстар-класс быў арганізаваны кафедрай нямецкага мовазнаўства і праведзены старшым выкладчыкам кафедры В. А. Лойкай. Падрабязней.

15 лістапада ў 11.15 (аўд. 204) адбыўся майстар-клас дацэнта кафедры рускай літаратуры Алешка Т.В. – інтэрактыўная лекцыя «Дзе і як чытаць сучасную паэзію». Занятак быў пабудаваны з улікам выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій як традыцыйных, так і новых спосабаў узаемадзеяння выкладчыка і студэнтаў: рэжым гутаркі, дыялогу, раздатачныя матэрыялы, слайд-прэзентацыя, праца з відэафайламі, уключэнне відэафрагментаў з лекцый іншых спецыялістаў па дадзенай праблеме, фарміраванне навыкаў навігацыі ў інтэрнэт-асяроддзі, якое мае дачыненне да сучаснай рускай паэзіі. Лекцыя прайшла ў форме мультымедыйнай прэзентацыі з прыцягненнем інтэрнэту як інфармацыйнага асяроддзя. Падрабязней

19 лістапада адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры класічнай філалогіі Ю. А. Седзінінай-Баркоўскай у форме адкрытай лекцыі-дыялогу на тэму «Еўрыпід – „філосаф на сцэне“». Форма лекцыі-дыялогу абрана для актыўнага далучэння студэнтаў да працэсу засваення вучэбнага матэрыялу. Наяўнасць у студэнтаў дастатковага аб’ёму ведаў па міфалогіі і гісторыі Старажытнай Грэцыі дазваляе выкарыстоўваць калектыўны досвед аўдыторыі пры выяўленні спецыфічных асаблівасцей творчасці апошняга з вялікай трыяды грэчаскіх трагікаў. Прыцягненне ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу аб’ектаў еўрапейскага мастацтва спрыяе актывізацыі творчага мыслення студэнтаў. Абраная метадалогія служыць пашырэнню культуразнаўчых гарызонтаў пазнання, рэалізацыі катэгорый унутрыдысцыплінарнай і міждысцыплінарнай пераемнасці і перспектыўнасці. Лекцыя адбылася ў 12.45 у аўд. 210. Падрабязней

21 лістапада 2018 года у 14.25 у аўд. 130 адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры нямецкага мовазнаўства Крэпскай Н.К. у форме семінарскіх заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання нямецкай мовы» для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» на тэму «Выкарыстанне мабільных дадаткаў і інструментаў пры выкладанні і вывучэнні замежнай мовы». На занятках студэнты прадэманстравалі навыкі выкарыстання мабільных мабільных дадаткаў пры вывучэнні і выкладанні замежнай мовы, а таксама абмяркавалі магчымасць і неабходнасць іх выкарыстання падчас педагагічнай практыкі ў школе. Падрабязней

30 лістапада ў 11.15 у аўд. 307 адбылася адкрытыя практычныя заняткі дацэнта кафедры рускай мовы Вольгі Уладзіміраўны Зуевай на тэму «Гісторыя рэдукаваных галосных у старажытнарускай мове. Фанетычнае размеркаванне і пазіцыі рэдукаваных галосных». Заняткі праводзіліся са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «руская філалогія». Пад час заняткаў ствараліся вучэбныя сітуацыі, якія патрабуюць актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку самастойнай пастаноўкі праблемных пытанняў па вывучаемай тэме і знаходжання адказаў на іх. Студэнты выконвалі заданні аналітыка-творчага характару, як індывідуальна, так і ў групах. На занятках былі прадстаўлены вучэбныя матэрыялы, створаныя студэнтамі (іх уласны «адукацыйны прадукт»), і прапанаваны спосабы выкарыстання гэтых матэрыялаў у вучэбным працэсе. Увага таксама была нададзена фарміраванню каштоўнасных адносін навучэнцаў да гісторыі культуры ўсходніх славян у яе моўным вымярэнні. Падрабязней

3 снежня 2018 г. адбыўся майстар-клас дацэнта кафедры прыкладной лінгвістыкі Гербік Людмілы Францаўны ў форме семінарскіх заняткаў на тэму «Культурныя канатацыі ў супастаўляльным аспекце» па дысцыпліне «Краіназнаўства» ў групе замежных магістрантаў спецыяльнасцей «Інавацыі ў навучанні мовам як замежным (руская мова)» і «Мовазнаўства». Падрабязней

8 снежня 2018 г. загадчык кафедры раманскага мовазнаўства Панцялеенка А.А. правяла майстар-клас «Педагагічнае майстэрства студэнтаў-італьяністаў у Школе юнага філолага». Аўтар праекта падзялілася вопытам падрыхтоўкі заняткаў па італьянскай мове для школьнікаў праз арганізацыю пазааўдыторнай работы студэнтаў. Фармат заняткаў уяўляў сабой спробу аб’яднаць тэхналогіі, распрацаваныя італьянскімі і айчыннымі педагогамі. Занятак можа быць цікавым для тых, хто займаецца праблемамі прафарыентацыйнай работы, павышэння прэстыжу ўніверсітэта сярод абітурыентаў. Падрабязней

7 лютага 2019 г. у 9.45 (аўд. 210) кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры аглійскага мовазнаўства В.М. Куліева, правяла семінар па інавацыйных тэхналогіях навучання «Відэа як адукацыйны інструмент для выкладчыкаў і студэнтаў» ў межах праграмы PRINTeL «Змены ў адукацыйным асяроддзі: укараненне  інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства». Падрабязней

8 лютага 2019 г. у 9.45 (аўд. 210) старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства А.В. Тозік, правяла семінар па інавацыйных тэхналогіях навучання «Гібрыднае (змешанае) навучанне» ў межах праграмы PRINTeL «Змены ў адукацыйным асяроддзі: укараненне  інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства». Падрабязней

12 сакавiка адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры прыкладной лiнгвiстыкi Грамыка Марыны Мікалаеўны на тэму «Прыслоўе як часцiна мовы. Актуалiзацыя ведаў» па дысцыплiне «Практыка рускага маўлення» у групе замежных студэнтаў 2 курса. Быў прадстаўлены ўрок-гульня даследчага тыпу, накiраваны на актуалiзацыю ведаў i ўдасканаленне навыкаў па рабоце з прыслоўем. Заняткі былі распрацаваны на аснове сiстэмна-дзейнаснага падыходу з выкарыстаннем гульнёвых iнтэрактыўных элементаў навучання (метадаў i прыёмаў актывiзацыi пазнавальнай дзейнасцi студэнтаў, дыягностыкi ведаў). Мэта гэтага ўрока – набыццё навыкаў работы з iнфармацыяй i ўменне вырашаць пастаўленыя задачы. Падрабязней

14 сакавіка 2019 г. выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Н.А. Кахновіч правяла адкрытыя практычныя заняткі па польскай мове на тэму «Дзелавая камунікацыя. Працаўладкаванне» для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія». Падрабязней

20 сакавіка 2019 г. ў 9:45 (аўд. 210) дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы Чахоўскі Георгій Канстанцінавіч  правёў адкрытыя заняткі па сучаснай беларускай мове для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія)». Тэма заняткаў «Арфаэпічныя нормы сучаснай беларускай мовы». У працэсе правядзення заняткаў былі створаны вучэбныя сітуацыі, якія патрабуюць актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку самастойнай пастаноўкі праблемных пытанняў па вывучаемай тэме і пошукаў адказаў на іх з дапамогай выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій – як традыцыйных, так і новых спосабаў узаемадзеяння выкладчыка і аўдыторыі: гутарка, дыялог, раздатачныя матэрыялы, слайд-прэзентацыя, праца з мультымедыйным кантэнтам. Заданні аналітыка-творчага характару былі звязаны са стварэннем сітуацый навуковага дыспуту па праблеме выяўлення адхіленняў ад літаратурнай арфаэпічнай нормы і асэнсавання іх прычын з выкарыстаннем культурна-гістарычных крыніц. Падрабязней

04 красавіка 2019 г. ў 15.55 старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства М. Р. Груздзіловіч правядзе адкрытыя практычныя заняткі па англійскай мове для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Англійская філалогія» на тэму «Праблемы жыцця ў вялікім горадзе». Паколькі асноўнай мэтай практычных заняткаў па замежных мовах з’яўляецца развіццё камунікатыўнай іншамоўнай кампетэнцыі, мэтай дадзеных практычных заняткаў будзе развіццё і ўдасканаленне маўленчых уменняў і навыкаў студэнтаў. У працэсе правядзення заняткаў плануецца стварэнне вучэбных сітуацый, якія патрабуюць актыўнай пошукавай дзейнасці студэнтаў, у тым ліку самастойнай пастаноўкі праблемных пытанняў па вывучаемай тэме і пошукаў адказаў на іх з дапамогай выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій. Падчас заняткаў плануецца прымяніць на практыцы інавацыйны эўрыстычны падыход да навучання, які прадугледжвае ажыццяўленне студэнтамі асобасна-значных адкрыццяў навакольнага жыцця, дэманстрацыю разнастайнасці магчымых рашэнняў жыццёвых праблем, творчую самарэалізацыю. Пры арганізацыі заняткаў студэнтам будзе прапанавана выканаць адкрытае заданне з наступным стварэннем адукацыйнага прадукта. Плануецца, што у працэсе выканання задання і на працягу  заняткаў студэнты не толькі будуць развіваць свае камунікатыўныя навыкі, але і задумаюцца над праблемамі жыцця ў вялікіх гарадах, а таксама самі паспрабуюць прапанаваць шляхі паляпшэння якасці жыцця ў горадзе.

26 красавіка 2019 года ў 14:25 у аўд. 414 філалагічнага факультэта БДУ адбыліся адкрытыя заняткі старшага выкладчыка кафедры англійскага мовазнаўства Савасцюк М.Л. па англійскай мове як асноўнай для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія». Заняткі праводзіліся ў форме аўдыторнага кантролю кіруемай самастойнай работы студэнтаў. Падрабязней

3 мая 2019 на філалагічным факультэце БДУ былі праведзены адкрытыя заняткі старшага выкладчыка кафедры англійскага мовазнаўства Жукавай Ю.А. па другой замежнай мове (англійскай) для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія”. Заняткі праводзіліся ў форме аўдыторнага кантролю кіраванай самастойнай працай студэнтаў. Падрабязней

4 красавіка 2019 года старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Марыянна Рыгораўна Груздзіловіч правяла адкрытыя практычныя заняткі па англійскай мове для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» (англійская як другая замежная мова) на тэму «Праблемы жыцця ў вялікім горадзе». Падрабязней

15 мая на філалагічным факультэце адбыліся адкрытыя практычныя заняткі па гісторыі балгарскай літаратуры са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» старшага выкладчыка кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Самахвала С.І. на тэму «Эпідэйктычнае красамоўства Грыгорыя Цамблака на прыкладзе “Слова на адсячэнне галавы святога і слаўнага прарока і хрысціцеля Іаана”». Мэта дадзеных заняткаў – раскрыць жыццёвы і творчы шлях Г. Цамблака, акрэсліць яго значэнне ў гісторыі паўднёва-і ўсходнеславянскіх літаратур. Падрабязней