Інтэрактыўная лекцыя Алешка Т. В. «Дзе і як чытаць сучасную паэзію»

15 лістапада 2018 г. на філалагічным факультэце адбылася інтэрактыўная лекцыя дацэнта кафедры рускай літаратуры Алешка Т. В. «Дзе і як чытаць сучасную паэзію».

Лекцыя-гід для студэнтаў першага курса прайшла ў форме мультымедыйнай прэзентацыі з выкарыстаннем інтэрнэту як інфармацыйнай прасторы, а таксама змястоўнага матэрыялу, які дапамагае арыентавацца ў складанай і шматузроўневай прасторы сучаснай рускай паэзіі. Былі выкарыстаны розныя элементы інфармацыйна-камунікатыўных адукацыйных тэхналогій, як традыцыйныя, так і новыя спосабы ўзаемадзеяння выкладчыка і студэнтаў: гутарка, дыялог, дыдактычны матэрыял, слайд-прэзентацыя, праца з відэафайламі, уключэнне відэафрагментаў з лекцый іншых спецыялістаў па дадзенай праблеме, фарміраванне навыкаў навігацыі ў інтэрнэт-прасторы, якая ахоплівае сучасную рускую паэзію.

Лекцыя вылучалася прадуманым планам, значнай інфарматыўнасцю і змястоўнасцю. Жывы дыялог са студэнтамі, арыентацыя іх на самастойнае, ўнутрана падзейнае чытанне, апеляцыя да найноўшых вучэбна-метадычных і літаратурна-крытычных прац спалучаліся з такім талентам лектара, як дэкламатар паэтычнага слова.

Былі прадэманстраваны відэафрагменты з лекцый спецыялістаў-экспертаў па гэтай праблеме, удала уключаныя ў ход заняткаў. Яны стваралі дадатковае дыялагічнае поле або пацвярджалі тэзісы выкладчыка.

У ходзе лекцыі-прэзентацыі развіваліся ўменні студэнтаў ствараць уласныя паняційна-вобразныя ўзаемасувязі, генераваць індывідуальныя, нестандартныя асацыяцыі, выкліканыя гучаннем і эмацыйным светам вершаў, у тым ліку і тых, што адыходзяць ад звыклай сілаба-тонікі. Пашыраўся «гарызонт чаканняў» ад ўспрымання паэзіі, адкрытасць да паэтычных эксперыментаў, развіваўся літаратурны густ студэнцтва.