Майстар-клас Гербік Людмілы Францаўны «Культурныя канатацыі ў супастаўляльным аспекце»

3 снежня адбыўся майстар-клас дацэнта кафедры прыкладной лінгвістыкі Гербік Людмілы Францаўны ў форме семінарскіх заняткаў на тэму «Культурныя канатацыі ў супастаўляльным аспекце» па дысцыпліне «Краіназнаўства» ў групе замежных магістрантаў спецыяльнасцей «Інавацыі ў навучанні мовам як замежным (руская мова)» і «Мовазнаўства». На занятках быў выкарыстаны метад праектаў. Праектная дзейнасць ажыццяўлялася пад дэвізам «Docendo discimus». Студэнты магістратуры прадставілі ўласныя вучэбныя распрацоўкі, якія ў далейшым могуць быць выкарыстаны ў навучальным працэсе. Пад час выканання задання «Збіраем слоўнік» студэнты зрабілі адбор актыўнай лексікі, неабходнай для раскрыцця тэмы «Прырода», склалі граматычную табліцу, якая паслужыла асновай для «выхаду ў маўленне», падрыхтавалі апавяданні пра найбольш значныя ў рускай, беларускай і кітайскай літаратурах прыродныя вобразы, надзеленыя багатымі культурнымі канатацыямі.