Семінар «Гібрыднае / Змешанае выкладанне і навучанне»

Семінар «Гібрыднае / Змешанае выкладанне і навучанне» ў рамках праекта «Змены ў адукацыйным асяроддзі: прасоўванне інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства» - PRINTeL (Аб выніках удзелу ў семінарах-трэнінгах ва ўніверсітэце Йоаннэум, Грац, Аўстрыя)  правяла старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства А.В. Тозік.

У межах семінара былі прадстаўлены магчымасці стварэння онлайн- курсаў і іх элементаў, а таксама выкарыстання розных інструментаў і платформаў дыстанцыйнай падрыхтоўкі ў адукацыйным працэсе (Moodle, Trello, WordPress). Таксама быў зроблены агляд падыходаў па выкарыстанні мультымедыйных матэрыялаў масавых адкрытых онлайн-курсаў (MАOC), стварэнні, мадэрацыі і ўкараненні электронных партфоліа, навучанню студэнтаў у онлайн-асяроддзі, распрацоўцы і выкарыстанню сістэм кіравання праектамі на групавых занятках.

Выкарыстанне змешаных формаў навучання дазволіць выкладчыку скараціць колькасць аўдыторных гадзін, павысіць зацікаўленасць студэнтаў, а таксама якасць выкладання і вывучэння, унесці разнастайнасць у спосабы камунікацыі паміж удзельнікамі працэсу. Студэнты атрымаюць магчымасць выконваць творчыя і практыка-арыентаваныя заданні, вопыт у выкарыстанні мультымедыя, больш аўтэнтычнасці і незалежнасці, важных у рэальным свеце, практычнага вопыту. Для ўніверсітэта ўкараненне гібрыднага навучання адкрые магчымасці шырокага навуковага супрацоўніцтва, прыцягнення большай колькасці замежных студэнтаў, павышэння якасці прапанаваных адукацыйных паслуг.

Былі адзначаны цяжкасці ўкаранення сучасных тэхналогій, звязаныя з недастатковым валоданнем камп’ютарам як сярод выкладчыкаў, так і сярод студэнтаў, недастатковым тэхнічным абсталяваннем, а таксама недастатковай матывацыяй выкладчыкаў мяняць традыцыйныя спосабы навучання, а студэнтаў – аддаваць больш часу на самастойную працу. Было прапанавана матываваць і заахвочваць супрацоўнікаў, паказваць на практыцы неабходнасць змешаных формаў навучання, а таксама актыўна кансультаваць выкладчыкаў па пытаннях укаранення найноўшых інфармацыйных тэхналогій.