Майстар-клас Грамыка Марыны Мiкалаеўны «Прыслоўе як часцiна мовы. Актуалiзацыя ведаў»

12 сакавiка адбыўся майстар-клас старшага выкладчыка кафедры прыкладной лiнгвiстыкi Грамыка Марыны Мікалаеўны на тэму «Прыслоўе як часцiна мовы. Актуалiзацыя ведаў» па дысцыплiне «Практыка рускага маўлення» у групе замежных студэнтаў 2 курса.

Быў прадстаўлены ўрок-гульня даследчага тыпу, накiраваны на актуалiзацыю ведаў i ўдасканаленне навыкаў па рабоце з прыслоўем. Заняткі былі распрацаваны на аснове сiстэмна-дзейнаснага падыходу з выкарыстаннем гульнёвых iнтэрактыўных элементаў навучання (метадаў i прыёмаў актывiзацыi пазнавальнай дзейнасцi студэнтаў, дыягностыкi ведаў). Мэта гэтага ўрока – набыццё навыкаў работы з iнфармацыяй i ўменне вырашаць пастаўленыя задачы.

На занятках былi прадстаўлены элементы дзвюх сацыяльных тэхналогiй: «Кейс-тэхналогii (тэхналогii разгляду канкрэтных сiтуацый) i тэхналогii «Вучэнне ў супрацоўнiцтве». Урок быў пабудаваны на аснове дэтэктыўнага сюжэту, дзе студэнты выконвалi ролi сапраўдных дэтэктываў. Даследчыкi павiнны былi дапамагчы Прыслоўю (дзяўчыне, якая страцiла памяць) узнавіць граматычныя і лексічныя прыкметы.

Выкарыстанне на занятках тэхналогii «Вучэнне ў супрацоўнiцтве» прадугледжвала сумесную працу студэнтаў у кожнай маленькай групе па выяўленню праблемы, асэнсаванню матэрыялу, яго дэталёваму аналiзу i прыняццю рашэння.

Заняткі, якiя нагадвалі сюжэт дэтэктыўнага фiльма, прайшлі ў духу спаборнiцтва. Студэнты з задавальненнем уключылicя ў гульню, разам выконвалi заданнi, дапамагалi адзiн аднаму адказваць на пытаннi, паказалi сябе як вопытныя даследчыкi, якiя умеюць працаваць у камандзе.