Фестываль у Брадзанах “Вясёлае імя: Пушкін”

 

Выкладчыкі і студэнты БДУ ўзялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах фестывалю з элементамі навуковай школы “Вясёлае імя: Пушкін”, які адбыўся 28-29 кастрычніка 2016 г. у Славакіі, ва Ўніверсітэце свв. Кірылы і Мефодзія г. Трнава і ў Музее А. С. Пушкіна ў Брадзанах. Арганізатарам фестывалю выступіў Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (Екацярынбург), праект рэалізаваны пры падтрымцы ФЦП Міністэрства адукацыі і навукі па кірунку “Правядзенне кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў, прэзентацыйнай дзейнасці, накіраванай на распаўсюджванне рускай мовы, адукацыі, навукі, гісторыі і культуры Расіі”.

Праграма фэстывалю складалася з навуковых дакладаў пра розныя аспекты пушкінскай спадчыны, прачытаныя даследнікамі з Балгарыі, Славакіі, Чэхіі, Украіны, Беларусі, Расіі. На Круглым стале, прысвечаным праблемам сучасных літаратурных музеяў, падзяліліся досведам сваёй працы калегі са Славакіі, Беларусі, Расіі. З цікавасцю былі ўспрыняты майстар-класы, якія прадэманстравалі форму відэа-праектаў пры вывучэнні творчасці Пушкіна ў школе. У рамках фэстывалю былі падведзены вынікі конкурсаў школьных эсэ пра Пушкіна, буктрэйлераў па яго творах, вынікі фотаконкурсу і конкурсу арт-праектаў. Завяршыўся фэст паэтычнымі чытаннямі, на якіх творы паэта прагучалі не толькі па-руску, але і ў перакладах на іншыя славянскія мовы.

Па-сапраўднаму пушкінская залатая восень спадарожнічала экскурсіям, з якіх адменнае ўражанне пакінула наведванне маўзалея сям’і Фрызенгофаў, дзе спачывае пыл Аляксандры Ганчаровай-Фрызенгоф, старэйшай сястры Наталлі Мікалаеўны, якая прыязджала калісьці ў Брадзаны разам з дзецьмі.

Фэстываль «Вясёлае імя: Пушкін» паказаў цікавасць да рускай культуры за мяжой. Навуковыя, педагагічныя і сяброўскія кантакты будуць працягнуты ў серыі супольных публікацый і будучых імпрэз, прысвечаных папулярызацыі рускай літаратуры ў Славакіі і іншых краінах.

Водгукі, матэрыялы конкурсаў буктрэйлераў, запісы інтервью на сайце УрДПУ http://uspu.ru/2012-08-09-05-38-24/nauchnoissledovatelskaja-dejatelnost/item/3297-pushkin.html