Конкурс творчых праектаў “Універсітэт рыхтуе старт для прафесійнай кар'еры”

З 19 кастрычніка па 2 лістапада 2016 г., у сувязі з выкладаннем дысцыпліны “Культура акадэмічнага навучання” і знамянальным юбілеем нашага ўніверсітэта, студэнтамі-першакурснікамі філалагічнага факультэта былі перспектыўна, праблемна і творча разгледжаны пытанні пра тое, што такое ўніверсітэт для студэнта і як ён падрыхтоўвае да паспяховага старту дальнейшай прафесійнай кар'еры.

Студэнты не толькі паказалі актыўную пазнавальную і жыццёвую пазіцыю, але і падзяліліся рознымі думкамі. Сярод іх былі меркаванні як алегарычнага, так і філасофскага характару.

Напрыклад, Анастасія Масалкова падзялілася з групай такімі развагамі: «Універсітэт не проста так завуць домам навукі! Менавіта ж універсітэт упершыню глыбока знаёміць нас з будучай прафесіяй і навуковымі тэрмінамі, звязанымі з ёю. Ва ўніверсітэце мы вучымся не толькі пісьменна афармляць свае працы, але, што яшчэ важней, напаўняць іх шматгранным сэнсам, надаваць ім навуковую каштоўнасць. Універсітэт знаёміць нас з усім у свеце: ад навукі да грамадскай дзейнасці, дапамагаючы нам зразумець, чым мы сапраўды жадаем займацца, якую спецыялізацыю жадаем выбраць. Універсітэтгэта не проста этап жыцця, гэта грунт для нашай будучыні, поспеху, кар'еры

 Група студэнтаў спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” убачыла вырашэнне дадзенага пытання ў параўнанні паміж ступенямі навучання: «На шляху да поспеху ў кар'еры чалавек паўстае перад выбарам: «Якая адукацыя дапаможа яму ў гэтым?!» Паступіўшы ў тэхнікум, чалавек стане добрым спецыялістам, але толькі ў працоўнай сферы. Ліцэйгэта прыступка больш паглыбленай падрыхтоўкі да атрымання дальнейшай вышэйшай адукацыі. Чалавек тут вывучыць больш падрабязна вызначанае кола прадметаў. Коледж дае спецыяльную адукацыю.

Спецыялістам Вы станеце, але каб стаць гарманічна развітай асобай, лепшым спецыялістам у сваёй справе, важная наступная прыступка развіццяуніверсітэт! Пасля навучання ў ВНУ вам адкрыты ўсе дарогі