РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА СЯРОД СТУДЭНТАЎ (НА КІТАЙСКАЙ МОВЕ)

Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць Рэспубліканскі фестываль тэатральнага мастацтва на кітайскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, прысвечаны 95-годдзю з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнікі фестывалю прадэманструюць акцёрскія і творчыя здольнасці, а таксама веды і навыкі ў галіне кітайскай мовы і літаратуры, нацыянальнай культуры.

Мерапрыемства адбудзецца 11 лістапада 2016 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 16.00 (вул. К.Маркса, 31, актавая зала, першы паверх).