Тыдзень англійскай мовы

27-31 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ кафедра англійскага мовазнаўства праводзіла Тыдзень англійскай мовы, які ўжо стаў традыцыйным. Тыдзень атрымаўся насычаным і выклікаў высокі ўзровень зацікаўленасці ў студэнтаў 1-4 курсаў. У яго былі ўключаны разнастайныя пазнавальныя і ў той жа час забаўляльныя мерапремствы: былі арганізаваны круглыя сталы, прысвечаныя англійскаму этыкету; паэтычнае спаборніцтва, дзе студэнты дэкламавалі вершы; усім жадаючым адчынілі свае дзверы караоке-клуб, дзе студэнты з задавальненнем спявалі англамоўныя песні, і тэатральны салон, у якім студэнты разыгрывалі сцэнкі, спявалі і чыталі рэп і інш..  Напярэдадні Дня смеху студэнты пазнаёміліся з тонкасцямі англійскага гумару і жартавалі на англійскай мове. Быў праведзены вечар прэзентацый па праблемах ХХІ стагоддзя, дзе студэнты разважалі на актуальныя пытанні: экалогія, беднасць, тэрарызм, бацькі і дзеці, праблемы сучаснай моладзі, міграцыя. Таксама на факультэце былі прадстаўлены экспазіцыі постэраў і плакатаў, прысвечаных знакамітым асобам англамоўных краін, цікавым фактам пра гісторыю і грамадства Аб’яднага каралеўства, жартам, прымаўкам і прыказкам англійскай мовы. Актыўны ўдзел у Тыдні прынялі як студэнты-беларусы, так і студэнты замежных краін.