Навуковая стажыроўка студэнтаў-класікаў у Варшаўскім універсітэце

Група студэнтаў IV курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» з 1 па 31 мая 2017 г. прайшла навуковую стажыроўку ў Варшаўскім універсітэце на факультэце «Artes liberales». Падчас стажыроўкі студэнты рэалізавалі навуковы праект «Антычнасць у моладзевай культуры», правёўшы навуковыя даследаванні па тэмах «Дрыяды: эка-дружалюбная міфалогія», «Вобраз Геракла ў савецкіх мультфільмах», «Геракл як супергерой: інтэрпрэтацыя антычных міфаў у коміксах Марвал», «Вобразы грэчаскай міфалогіі ў камп’ютарнай гульні „Персона“». Вынікі даследаванняў былі прадстаўлены ў выглядзе дакладаў і прэзентацыі плакатаў па тэмах праекта на міжнароднай канферэнцыі «Our Mythical Hope in Children’s and Young Adults’ Culture… The (In)efficacy of Ancient Myths in Overcoming the Hardships of Life» (International Workshops and Conference, Warsaw, May 15–21, 2017). Больш падрабязную інфармацыю гл. http://www.omc.obta.al.uw.edu.pl/hope-materials.