Сталі лепшымі!

17–19 лістапада на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Брыганціна” адбыўся Маладзёжны студэнцкі форум “Твой час, твая магчымасць!”, арганізатарам якога выступіла грамадскае аб’яднанне БРСМ нашага ўніверсітэта.

Праект такога фармата быў араганізаваны БРСМ БДУ ўпершыню. Апрача конкурса “Стань лепшым!”, які праводзіцца кожныя 2 гады сярод пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” факультэтаў і інстытутаў нашага ўніверсітэта, у гэтым годзе на базе “Брыганціны” адбыўся ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурса “Студэнт года”, а таксама праект “Вялікі адкрыты дыялог”. Па заканчэнні адкрытага дыялога сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч узнагародзіў дыпломамі актывістаў, якія найбольш ярка праявілі сябе на працягу апошніх гадоў працы арганізацыі. Падзяка была аб’яўлена і студэнтам нашага факультэта: Дегцярэнку Міхаілу (2 курс), Дзяруга Аліне (2 курс), Жуку Кліму (2 курс), Дзяркач Марыі (2 курс), Кавалёвай Кацярыне (4 курс), Собалевай Ксеніі (4 курс), Кухарэнка Ганне (4 курс) і Таранчанка Аляксандры (4 курс).

За званне “Студэнта года” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і выхад на гарадскі этап конкурса змагалася сем студэнтаў – прадстаўнікоў факультэтаў і інстытутаў БДУ. Гонар філалагічнага факультэта абараняла студэнтка 2 курса спецыяльнасці “рамана-германская (англійская) філалогія” Федасенка Ангеліна. Нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю і адказную падрыхтоўку кожнага з канкурсантаў, перамогу атрымаў студэнт 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ Дабранаў Аляксандр.

Лепшай жа пярвічнай арганізацыяй ГА “БРСМ” БДУ была прызнана ПА БРСМ нашага факультэта пад кіраўніцтвам студэнта 2 курса спецыяльнасці “усходняя (кітайская) філалогія” Жука Кліма. Віншуем з перамогай студэнтаў нашага факультэта: Кананенка Любоў (1 курс), Ахотнікаву Аляксандру (1 курс), Цітову Марыю (1 курс), Чопік Дар’ю (1 курс), Голуб Ксенію (1 курс), Дзяркач Марыю (2 курс), Раманчук Дар’ю (2 курс), Федасенка Ангеліну (2 курс), Дудук Кацярыну (4 курс), Кухарэнка Ганну (4 курс) і Таранчанка Аляксандру (4 курс). Ганаровае другое месца ў конкурсе “Стань лепшым!” атрымала ПА БРСМ Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, а дыплом 3 ступені заваявала ПА БРСМ факультэта сацыякультурных камунікацый.