Семінар дэкана І.С. Роўды “Роля студэнцкага лідара ў жыцці факультэта”

14 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбыўся семінар дэкана І.С. Роўды “Роля студэнцкага лідара ў жыцці факультэта”. У дыскусіі прынялі ўдзел кіраўнікі студэнцкіх арганізацый: Жук Клім (БРСМ), Краўчанка Валерыя (Студэнцкі саюз), Ніканчук Валерыя (Савет стараст), Берднік Аліна (Прафсаюзнае бюро), Плюшчай Анастасія (ССЯА), Федасенка Ангеліна (Творчы саюз), Таранчанка Аляксандра (Валанцёрская арганізацыя “С.Н.В.”) і Рабко Анастасія (Прэс-служба). Студэнты змаглі падзяліцца сваім разуменнем слова “лідар”, вызначыць асобасныя якасці, уласцівыя добраму кіраўніку, а таксама абмеркаваць праблемы, з якімі лідару даводзіцца сутыкацца. “Быць лідарам – задача не з лёгкіх, – адзначыў Іван Сямёнавіч, – і я вельмі ганаруся, што нашыя актывісты з’яўляюцца сапраўднымі лідарамі, здольнымі павесці за сабой людзей. І той унёсак, які яны робяць у развіццё факультэта, уяўляе сабой вялікую каштоўнасць. Хочацца падзякаваць кожнаму за працу і пажадаць перамог у здзяйсненні новых спраў”.

У заключэнні семінара дэкан акрэсліў шэраг задач, якія стаяць перад маладзёжнымі студэнцкімі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання факультэта ў бягучым навучальным годзе.