Тэматычныя заняткі "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь»

13 мая Беларусь адзначала Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Гэтай падзеі былі прысвечаны тэматычныя заняткі "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», якія правяла для студэнтаў 1 курса аддзялення "Славянскай філалогіі» прафесар кафедры тэорыі літаратуры Ірына Валер'еўна Казакова ў межах вывучэння дысцыпліны «Гісторыя культуры Беларусі».