Падвядзенне вынікаў даследчых і творчых студэнцкіх праектаў

У БДУ пачалося падвядзенне першых вынікаў рэалізацыі праекта па тэме года. (Год малой радзімы).

21 мая на філалагічным факультэце БДУ адбылося падвядзенне вынікаў даследчых і творчых студэнцкіх праектаў: ​​даследчы праект “Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі” (кіраўнік праекта – загадчык кафедры класічнай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Генрыхаўна Пракапчук) і творчы праект “Легенды i паданнi маёй малой радзiмы” (кіраўнік праекта – прафесар кафедры тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук Ірына Валер’еўна Казакова).

Вынікі праектаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі: намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі БДУ РГА “Белая Русь”, прафесар кафедры тэорыі літаратуры Ірына Валер’еўна Казакова, загадчык кафедры класічнай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Генрыхаўна Пракапчук, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы Анжаліка Леанідаўна Садоўская, старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Юлія Анатольеўна Сядзініна-Баркоўская, супрацоўнік кабінета-музея беларускай культуры Марына Уладзіміраўна Дубень.

Праект “Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі” выконваўся студэнтамі аддзялення класічнай філалогіі. Студэнты прадставілі ў форме прэзентацый калекцыі лацінамоўных надпісаў (з перакладам і навуковым апісаннем), сабраныя ў каталіцкіх храмах іх родных рэгіёнаў.

Дыпломы 1-й ступені атрымалі студэнткі 1-га курса аддзялення класічнай філалогіі Скарабагатая В.У. і Лаўрыновіч А.Ю (храмы г. Мінска); дыпломы 2-й ступені –  студэнткі 1-га курса аддзялення класічнай філалогіі Касцюкова К.Р. (храмы г. Пінска) і Парфёнава Ю.Д. (храмы г. Віцебска); дыпломы 3-й ступені – студэнткі 1-га курса аддзялення класічнай філалогіі Васіленка Н.Д., Куранкова А.С. (храмы г. Брэста і г. Пінска). Пераможцы праекта атрымалі ў падарунак «Слоўнік грэчаскіх дэрыватаў ў мовах ўсходніх і паўднёвых славян» і зборнікі навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры класічнай філалогіі. Гэтыя кнігі стануць студэнтам добрымі дарадцамі на ўвесь час іх навучання на філалагічным факультэце.

Праект “Легенды i паданнi маёй малой радзiмы” выконваўся студэнтамі першага курса аддзялення беларускай філалогіі. Студэнты збіралі легенды і паданні, звязаныя з іх роднымі рэгіёнамі, запісвалі ўспаміны і тэксты легенд ад карэнных жыхароў, працавалі з мясцовымі краязнаўцамі і настаўнікамі, выкарыстоўвалі апавяданні сваіх бацькоў, бабуляў і дзядуляў, вывучалі працы беларускіх вучоных-фалькларыстаў, гісторыкаў, этнографаў. Вынікі праекта былі прадстаўлены ў выглядзе дакладаў, прэзентацый, відэаматэрыялаў. Усяго ў праекце прынялі ўдзел 18 чалавек. Першае месца падзялілі Грамыка А.А. (Верцялішкі) і Бурвіна М.Ю. (Івацэвічы), другое – Кушаль К.Д. (Лідчына) і Арлова К.В. (Клецк), трэцяе – Дышлевіч А.С. (Барысаўшчына) і Шаблаўскайце Я.А. (Гервяты). Усе ўдзельнікі праекта былі ўзнагароджаны дыпломамі, кнігамі, зборнікамі навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры тэорыі літаратуры і кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Гэтыя кнігі будуць, безумоўна, карысныя студэнтам пры напісанні курсавых і дыпломных работ, пры падрыхтоўцы да экзаменаў.