Сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі кампаніі ААТ “Бел Хуавэй Тэхнолаждыс”

24 кастрычніка 2018 г. у 14.25 (аўд.113) кафедра кітайскай філалогіі арганізуе сустрэчу студэнтаў старшых курсаў спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” з прадстаўнікамі кампаніі ААТ “Бел Хуавэй Тэхнолаждыс”, якая з’яўляецца лідарам беларускага рынку па пастаўках тэлекамунікацыйных сістэм, сетак і тэлекамунікацыйнага абсталявання, а таксама першым рэзідэнтам Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парка “Вялікі Камень”.

Мэта мерапрыемства – прэзентацыя кампаніі ААТ “Бел Хуавэй Тэхнолаждзіс” для арганізацыі праходжання студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ вытворчай пратыкі і стажыровак с наступным працаўладкаваннем.

План сустрэчы:

1) Уступнае слова HR-дырэктара, паказ відыё аб міжнароднай карпарацыі “Хуавэй” глабальна, а таксама аб беларускім офісе.

2) Выступленне высокакваліфікаванага спецыяліста аб ведах і якасцях, неабходных для працы ў кампаніі “Хуавэй” (PR спецыяліст, спецыяліст па продажу, спецыяліст цэнтра даследаванняў)

3) Выступленне HR спецыяліста з прэзентацыяй праграм практык і стажыровак для студэнтаў спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія».

4) Запаўненне рэзюмэ для ўдзелу у конкурсе на праходжванне інтэрншып-праграмы зацікаўленымі студэнтамі.