Студэнты філалагічнага факультэта на Рэспубліканскім навукова-практычным семінары

У мэтах узмацнення духоўна-маральных асноў працы з моладдзю ў ходзе вышэйшай прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама яе метадычнай накіраванасці студэнты філалагічнага факультэта БДУ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім навукова-практычным семінары па праблемах духоўна-маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа (з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара). Мерапрыемства адбылося 24 кастрычніка 2018 г. на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у Зале адукацыйных тэхналогій.

Удзел студэнтаў у дадзеным мерапрыемстве арганізавала кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, супрацоўнікі якой рэгулярна выступаюць у якасці кансультантаў інавацыйных праектаў па актуальных пытаннях развіцця адукацыі, у тым ліку – па ўкараненні мадэлі станаўлення і развіцця даследчай кампетэнцыі вучняў на аснове духоўнай і культурнай спадчыны.

У рэфлексійных водгуках студэнты падзяліліся сваімі яркімі ўражаннямі аб семінары:

"Мы пачулі пра маральна-этычнае выхаванне чалавека, яго духоўнае развіццё і метады працы з дзецьмі ў навучальных установах. Семінар аказаўся вельмі займальным, карысным і пазнавальным для нас".

"Я ўдзячная арганізатарам за такую магчымасць дакрануцца да ведаў аб духоўнай культуры нашага народа. Цудоўныя прэзентацыі, разумныя людзі і хвалюючае адчуванне моманту судакранання да гісторыі зрабілі гэты ўдзел выдатным".