Студэнткі філалагічнага факультэта пакарылі Міжуніверсітэцкі паэтычны форум

16 лістапада ў зале факультэта журналістыкі прайшоў фінал Міжуніверсітэцкага паэтычнага форума.

Студэнты прымалі ўдзел у спаборніцтвах у дзвюх намінацыях ‒ «Аўтар» і «Чытач». Папярэдне канкурсанты прайшлі адборачныя этапы, па выніках якіх у фінал ад філалагічнага факультэта ў катэгорыю «Аўтар» прайшоў Варанцоў Мікіта, а ў катэгорыю «Чытач» ‒ Іванчыкава Юлія, а таксама актывісткі Творчага саюза філалалагічнага факультэта Анісава Арына і Дуброўская Мар’яна. У катэгорыі  «Чытач» другое месца было прысуджана Анісавай Арыне з вершам Эдуарда Асадава «Артыстка». У гэтай катэгорыі першае месца і званне пераможца атрымала Дуброўская Мар’яна, першакурсніца нашага факультэта, з вершам «Здравствуйте, мне 17» Уладзіміра Лістамірава.

Ганарымся нашымі студэнткамі і чакаем ад іх новых перамог!