Конкурс творчых работ “Выбіраю філфак”

З 28 кастрычніка па 28 лістапада бягучага навучальнага года праводзіўся конкурс творчых работ “Выбіраю філфак”. Гэты конкурс штогод праводзіцца сярод  студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, ён стаў ужо традыцыйным спосабам творча падзякаваць роднай  Alma Mater, а разам з тым заахвоціць будучых абітурыентаў да паступлення і вучобы на філалагічным факультэце. У конкурсе прынялі ўдзел усе студэнты выпускнога курса (19 чалавек), задачай якіх было ў разнастайных формах (вершы, проза, гульня слоў, літаратурная апрацоўка вядомых тэкстаў, сінтэз тэкставых і выяўленчых сродкаў і інш.) стварыць рэкламу філалагічнага факультэта. Работы ацэньваліся як па змесце, так і па форме (у тым ліку і па іх арыгінальнасці) не толькі самімі студэнтамі, але  і выкладчыкамі. Вынікі конкурса: 1 месца заняла Сокал Таццяна Анатольеўна, 2 месца – Пясоцкі Уладзімір Анатольевіч, 3 месца – Тумаш Надзея Фёдараўна.

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў !!

Дзякуем студэнтам за крэатыўнасць і неабыякавасць да роднай мовы і факультэта!!

1 месца

2 месца

3 месца