Міхаіл Дзегцярэнка – новы лідар БРСМ БДУ

7 – 8 снежня ў межах маладзёжнага грамадска-адукацыйнага форуму «Твой выбар» адбыліся выбары сакратара ПА ГА БРСМ з правамі РК БДУ.

На пасаду новага лідэра БРСМ БДУ прэтэндавала тры кандыдаты, якія на працягу некалькіх месяцаў праводзілі свае перадвыбарчыя кампаніі. У ходзе  форуму кандыдаты падалі свае інавацыйныя праекты, правялі майстар-класы і прынялі ўдзел у дэбатах і прэс-канферэнцыі, дзе адказалі на ўсе пытанні дэлегатаў.

Па выніках другога тура тайнага галасавання перамог Міхаіл Дзегцярэнка, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта. Віншуем Міхаіла і жадаем яму плённай працы, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, крэатыву і свежых ідэй у рэалізацыі будучых праектаў!