МІЖВУЗАЎСКАЯ СТУДЭНЦКАЯ АЛІМПІЯДА ПА ФРАНЦУЗСКАЙ МОВЕ

19 лютага на філалагічным факультэце БДУ прайшоў другі тур Міжвузаўскай студэнцкай алімпіяды па французскай мове, у якім прынялі ўдзел 50 студэнтаў, якія прадстаўлялі ФМА і філалагічны факультэт БДУ, БДЭУ, МДЛУ. Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Першы тур праходзіў завочна ў ВНУ навучання студэнтаў. Другі тур уключаў заданне на разуменне відэарэпартажа і вуснае выказванне на французскай мове.

Удзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі рознай ступені. Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны студэнтка філалагічнага факультэта БДУ Краснова М. і студэнтка перакладчыцкага факультэта МДЛУ Валек Е. Уладальнікамі «срэбра» сталі студэнтка філалагічнага факультэта БДУ Чахава А. і студэнтка факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі БДЭУ Яцук В. «Бронзу» атрымала студэнтка ФМА БДУ Яцкова Е. і студэнтка МЭО БДЭУ Пігаль А. Спецыяльнай граматай за лепшае вуснае выказванне ўзнагароджана студэнтка перакладчыцкага факультэта МДЛУ Кулеш К. Дыпломы ўручалі члены Арганізацыйнага камітэта: загадчык кафедры раманскага мовазнаўства БДУ Панцялеенка А.А., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства БДУ Лапунова В.У., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства БДУ Саўко М.У., старшы выкладчык кафедры раманскіх моў Тучынскі А.В.

Плануецца, што лінгвістычнае спаборніцтва будзе праводзіцца штогод.