Выставу «Станаўленне рэспублікі і роля БДУ ў яе развіцці» наведалі студэнты філалагічнага факультэта

27 лютага студэнты 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» наведалі выставу «Станаўленне рэспублікі і роля БДУ ў яе развіцці», прысвечаную 100-гадоваму юбілею БССР. Студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй, якая адлюстроўвае гісторыю БДУ ў 20-30-я гг. ХХ ст. Сярод іх – копія Дэкрэта аб стварэнні БДУ, навуковыя выданні, у тым ліку часопіс «Працы БДУ», падручнікі і папкі для сшыткаў, дыпломы першых выпускнікоў БДУ і асабістыя рэчы выбітных навукоўцаў, якія мелі дачыненне да стварэння нашай ВНУ (напрыклад, акуляры У. І. Пічэты).

Першакурснікі даведаліся, што 25 лютага 1919 г. быў падпісаны Дэкрэт аб стварэнні БДУ, да стагоддзя якога і прымеркавана дадзеная экспазіцыя.