Адзіны дзень бяспекі

1 сакавіка 2019 года ў рамках Адзінага дня бяспекі філалагічны факультэт сумесна са Штабам грамадзянскай абароны правёў вучэнні па пажарнай бяспецы. Спецыяліст аддзела пажарнай бяспекі ўпраўлення аховы працы і па надзвычайных сітуацыях БДУ расказала студэнтам, што неабходна рабіць у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама правяла практычны інструктаж па выкарыстанні вогнетушыцеляў. Мэтай дадзеных вучэнняў з'яўляецца прадухіленне гібелі людзей ад знешніх прычын у Рэспубліцы Беларусь.