Універсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Каралева Вясна БДУ-2019»

5 сакавіка ў Ліцэі БДУ адбыўся ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Каралева Вясна БДУ-2019». Дзесяць лепшых прадстаўніц нашага ўніверсітэта змагаліся за галоўны тытул гэтай вясны і праявілі ўсю сваю арыгінальнасць і крэатыў у творчых нумарах, дэфіле і інтэлектуальным конкурсе. Гасцей мерапрыемства чакала цікавая канцэртная праграма, насычаная не толькі грандыёзнымі выступленнямі саміх удзельніц, але і яскравымі нумарамі запрошаных зорак. Ганаровым госцем конкурсу стала заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская. Таксама на дадзеным мерапрыемстве прысутнічаў прарэктар БДУ Іван Іванавіч Янушэвіч.

У канцы вечара былі падведзены вынікі самага маштабнага і чароўнага конкурсу гэтай вясны. Тытул «Каралева Вясна БДУ-2019» атрымала студэнтка 2-га курса Інстытута Бізнесу Юлія Ганчарова. Званне «Віцэ-Каралева Вясна БДУ-2019» атрымала студэнтка 2-га курса біялагічнага факультэта Анастасія Таранава. Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Дар’я Кучынская перамагла ў намінацыі «Каралева глядацкіх сімпатый». Віншуем Дар’ю і жадаем ёй новых ідэй у далейшай рэалізацыі сваіх творчых задум!