8 студэнтаў філалагічнага факультэта з Кітая узнагароджаны падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Студэнты-філолагі Дуань Хуажуй, Лю Шылун, Цянь Хуэй, Ян Сунянь, Цяо Хайчэн, Лю Юань, Чжан Цзые, Інь Мінцзя атрымалі падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджанне адбылося 13 сакавіка падчас урачыстай сустрэчы Міністра адукацыі Ігара Карпенкі з кітайскімі грамадзянамі, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі нашай краіны і маюць высокія дасягненні ў вучобе, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці. Сустрэча праходзіла ў межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.

У канцэртнай праграме мерапрыемства Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадставілі студэнты філалагічнага факультэта Чжан Сюнь, Дуань Хуажуй, Лю Шылун і студэнт ФМА Лі Тунмань, якія прачыталі вершы на беларускай мове (кіраўнік – дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі  М. В. Свірыдовіч).