Перакладчыцкія масты: малая радзіма Джаваніна Гуарэскі

13 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбылося мерапрыемства «Перакладчыцкія масты: малая радзіма Джаваніна Гуарэскі», якое падвяло вынікі перакладчыцкага конкурсу. Мерапрыемства праводзілася сярод студэнтаў ˗ удзельнікаў творчага аб’яднання «Перакладчыцкая майстэрня» кафедры раманскага мовазнаўства. Для перакладу былі прадстаўлены раней неперакладзеныя апавяданні са зборніка «Малы свет» Джaванiнa Гуарэскi.

Старшыня журы Салееў В. А. ˗ заслужаны дзеяч культуры РБ ˗ падтрымаў працу кафедры раманскага мовазнаўства ў падрыхтоўцы спецыялістаў па мастацкім перакладзе. Ён адзначыў складанасць, важнасць і неадназначнасць гэтай прафесіі, выказаў шэраг пажаданняў па ўдасканаленні майстэрства студэнтаў у галіне стылістыкі рускай мовы і ў цэлым агульнага культурнага ўзроўню.

Старшыня Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна» А.М.Зайцаў падкрэсліў, что конкурс садзейнічаў развіццю беларускай перакладчыцкай школы. Падчас уручэння дыпломаў ўдзельнікам конкурсу ён пажадаў маладым перакладчыкам поспехаў на літаратурнай ніве. Акрамя таго, запрасіў студэнтаў удзельнічаць у конкурсе аўтараў літаратурнага фестывалю «Славянская ліра», які адбудзецца ў чэрвені 2019 г.

Госць з Італіі, сучасны паэт Гафрэда Муратджа выказаў падзяку студэнтам за інтарэс да італьянскай мовы і літаратуры і прадставіў свае паэтычныя творы на тэму падарожжа, якія прапанаваў для перакладу з магчымасцю наступнай публікацыі.

Напрыканцы загадчык кафедры Панцялеенка А.А. адзначыла, што падобныя мерапрыемствы стануць для кафедры традыцыйнымі, а лепшыя працы будуць апублікаваны ў зборніку кафедры раманскага мовазнаўства.