Віншуем пераможцаў ІІ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ СТУДЭНЦКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА КІТАЙСКАЙ МОВЕ!

04-05 красавіка 2019 г. Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя і кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь правялі ІІ Беларускую рэспубліканскую студэнцкую алімпіяду па кітайскай мове. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 140 удзельнікаў, сярод якіх – студэнты розных факультэтаў БДУ, МДЛУ, БДЭУ, Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і інш. У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі выкладчыкі устаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Удзельнікі алімпіяды прадэманстравалі глыбокія веды і навыкі ў галіне кітайскай мовы. Пасля правядзення двух этапаў адукацыйнага конкурсу студэнты спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” філалагічнага факультэта БДУ паказалі наступныя вынікі: дыплом ІІ ступені (базавы ўзровень) атрымала Бялевіч Анастасія Ігараўна, студэнтка 5 курса, дыплом ІІІ  ступені (павышаны ўзровень) атрымала Панамарова Наталля Аляксандраўна, студэнтка 5 курса. Пераможцы алімпіяды таксама атрымаюць штогадовую стыпендыю Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

ІІ Беларуская рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па кітайскай мове прайшла на высокім узроўні і засведчыла вялікую цікавасць да кітайскай мовы, літаратуры і культуры сярод моладзі нашай краіны.