Студэнты філалагічнага факультэта – прызёры Міжвузаўскай алімпіяды па дзелавой і эканамічнай французскай мове

2 красавіка студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры раманскага мовазнаўства БДУ Саўко М. У., Лапуновай В.У. і старшага выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства Цыбульскай Н.А. прынялі ўдзел у заключным этапе Міжвузаўскай алімпіяды па дзелавой і эканамічнай французскай мове, які адбыўся ў БДЭУ.

Студэнт чацвёртага курса Ю. Аношка ўзнагароджаны дыпломам I ступені. 2-ое месца заняла студэнтка 3-га курса М. Краснова. Спецыяльнымі граматамі ўзнагароджаны студэнткі 3-га курса А. Чахава і А. Лабковіч. Дыпломы ўручалі члены Арганізацыйнага камітэта: дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ Мішкевіч М.В. і загадчык кафедры раманскіх моў БДЭУ Камарова М.А.