Вынікі 76-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ

24 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце адбылася 76-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ.

341 чалавек прыняў удзел у пасяджэннях 33 секцый і падсекцый (у тым ліку 19 аспірантаў і 27 магістрантаў), якія прадставілі 354 даклады па актуальных праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, методыкі выкладання, міфалогіі, культуралогіі, фальклору. У канферэнцыі былі задзейнічаны студэнты ўсіх курсаў дзённай і завочнай формы навучання, а таксама замежныя навучэнцы.

Па выніках канферэнцыі 10 чалавек былі рэкамендаваны да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, 2 чалавекі – да ўдзелу ў конкурсе на лепшыя навуковыя работы студэнтаў БДУ, 46 чалавек узнагароджаны кафедральнымі граматамі. У адпаведнасці з «Палажэннем аб штогадовай навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ», 104  выступленні былі залічаны як абарона курсавой работы ці папярэдняя абарона дыпломнай работы.

За актыўны ўдзел у канферэнцыі 79 дакладчыкаў былі заахвочаны прэміямі.

Матэрыялы 91 дакладчыка, якія маюць вялікую навуковую і практычную значнасць, а таксама ўплываюць на эфектыўнасць іх удзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, рэкамендаваны да публікацыі ў «Зборніку работ 76-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» і зборніку філалагічнага факультэта «Мова і літаратура». Патрабаванні да матэрыялаў можна знайсці па адрасе: http://nirs.philology.bsu.by.