З храма навукі ў храм мастацтва

Студэнты філалагічнага факультэта БДУ (ІІ курс, «Беларуская філалогія») наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. У гэты час дэманстравалася выстава твораў знакамітага Сальвадора Далі. Яму належыць выказванне: «Цяжка прыцягнуць да сябе ўвагу, нават ненадоўга. А я займаўся гэтым кожны дзень і ўвесь час».

Арганізатарам мерапрыемства выступіў куратар акадэмічнай групы дацэнт  Запрудскі Ігар Мікалаевіч.