Міжнародны конкурс сярод студэнтаў па кітайскай мове “Кітайская мова Мост”

Віншуем Чабан Аляксандру Аляксандраўну, студэнтку філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія”, якая стала пераможцам Беларускага адборачнага тура 18-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Кітайская мова Мост”.

11 мая 2019 года пад эгідай Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся Беларускі адборачны тур 18-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Кітайская мова Мост”, у якім прынялі ўдзел дванаццаць студэнтаў з розных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У дадзеным мерапрыемстве на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічаюць і студэнты філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія”, дэманструючы высокія вынікі. І гэты год не стаў выключэннем: Чабан А.А. на трох этапах конкурсу (лінгвакраіназнаўства Кітая, вуснае выказванне на прапанаваную тэму, мастацкі нумар) прадэманстравала цудоўнае веданне кітайскай мовы і культуры, а таксама свае творчыя здольнасці. Інтэлектуальна-крэатыўным трэнерам пераможцы выступіла выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Касмачова В.М.