Запрашаем на вясновы фестываль рускай мовы!

23 мая ў 16.00 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ адбудзецца Вясновы фестываль рускай мовы.

Замежныя студэнты і магістранты выступяць з вакальнымі і танцавальнымі нумарамі, прачытаюць любімыя вершы рускіх паэтаў і пакажуць яскравыя прэзентацыі аб сваім жыцці ў Беларусі.