Вясновы фестываль рускай мовы

23 мая на філалагічным факультэце БДУ прайшоў Вясновы фестываль рускай мовы. Замежныя студэнты, магістранты і стажоры з Кітая і Узбекістана прадставілі прэзентацыі пра сваё жыццё і вучобу ў Беларусі і выступілі з творчымі нумарамі. На сцэне гучалі песні і вершы на рускай мове, выконваліся нацыянальныя танцы.

Мерапрыемства наведалі намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях В.П. Крычко, загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Т.А. Марозава, метадыст па рабоце з замежнымі студэнтамі Т.І. Місько, выкладчыкі факультэта.

Пасля завяршэння канцэртнай праграмы ўдзельнікаў і арганізатараў фестывалю павіншавалі намеснік дэкана па рабоце з замежнымі студэнтамі П.І. Навойчык і загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі А.М. Дарагакупец-Навіцкая. Яны адзначылі важнасць сістэмнай работы выкладчыкаў факультэта па сацыякультурнай адаптацыі студэнтаў і выказалі надзею, што правядзенне Вясновага фестывалю рускай мовы стане добрай штогадовай традыцыяй.

За актыўны ўдзел у мерапрыемстве выступоўцы былі ўзнагароджаныя падзякамі дэкана філалагічнага факультэта і ганаровымі граматамі.