Мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна

У чацвер 6 чэрвеня, згодна з даўняй традыцыяй філалагічнага факультэта БДУ, было праведзена мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Паэтычная сустрэча прайшла каля помніка А.С. Пушкіну на набярэжнай ракі Свіслач у г. Мінску ў цёплай атмасферы творчасці і паэзіі.

Мерапрыемства адкрыла заг. кафедры рускай літаратуры БДУ Людміла Леанідаўна Аўдзейчык, якая распавяла пра святкаванне 220-гадовага юбілею з дня нараджэння А.С. Пушкіна. Яна яшчэ раз звярнула ўвага студэнтаў на маштаб асобы паэта, яго ролю ў культуры як заснавальніка сучаснай рускай мовы, а таксама значэнне ў сусветнай літаратуры. Далей прагучалі вершы А.С. Пушкіна на рускай, беларускай, туркменскай, французскай мовах у выкананні студэнтаў з Беларусі, Кітая, Туркменістана. Сапраўдным упрыгожваннем стала чытанне верша А.С. Пушкіна «Зимнее утро» студэнткай 2-га курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» Марыяй Уткевіч на французскай мове. Пасля чытання вершаў студэнты і выкладчыкі ўрачыста ўсклалі 22 ружы да падножжа помніка паэту.

На мерапрыемства былі запрошаны і прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва. Наталля Іларыёнаўна Іпатава, кіраўнік адукацыйных праектаў, асабліва адзначыла неабходнасць падобных сустрэч і іх важнае значэнне ў культурных стасунках братэрскіх народаў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства выказалі сваё захапленне і надзею на далейшыя сустрэчы ў такім фармаце!