Конкурс відэаролікаў «Мая вучоба на філалагічным факультэце БДУ»

З 1 па 15 верасня 2019 г. кафедра англійскага мовазнаўства ажыццяўляе прыём конкурсных работ і заявак на ўдзел у Конкурсе відэаролікаў «Мая вучоба на філалагічным факультэце БДУ». З Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца тут.

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасці 1-21 05 06 «Рамана-германская (англійская) філалогія». Удзельнікамі дадзенага мерапрыемства могуць быць як асобныя аўтары, так і аўтарскія калектывы. Удзел у Конкурсе бясплатны. Прадстаўленыя работы ацэньваюцца камісіяй, у склад якой уваходзяць выкладчыкі кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Конкурс праводзіцца ў завочнай форме.