Сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі Vizor Games на філфаку

10 сакавіка 2020 года ў 15.55 у аўдыторыі 304 на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі Vizor Games (Вайзар Геймз, www.vizor-games.com), аднаго з вядучых міжнародных распрацоўшчыкаў шматкарыстальніцкіх гульняў для браўзара, сацыяльных сетак і мабільных платформаў.

На сустрэчы прадстаўнікі Vizor Games на прыкладзе сваёй кампаніі:

  • раскажуць пра магчымасці працы для студэнтаў і выпускнікоў розных спецыяльнасцей філалагічнага факультэта ў сферы беларускіх распрацовак камп’ютарных гульняў і адкажуць на пытанні выкладчыкаў і студэнтаў;
  • прадставяць апісанні актуальных вакансій у кампаніі Vizor Games;
  • прапануюць некалькі тэставых заданняў, а таксама адрас электроннай пошты для адпраўкі тэставых заданняў.

Сустрэча арыентавана на студэнтаў усіх курсаў: старшакурснікі па выніках выканання тэставых заданняў атрымаюць магчымасць трапіць у спісы патэнцыяльных супрацоўнікаў кампаніі, студэнты малодшых курсаў атрымаюць каштоўны вопыт і арыенціры на будучыню ў сферы беларускіх распрацовак камп’ютарных гульняў.

Чакаем вас 10 сакавіка 2020 года ў 15.55 у аўдыторыі 304 па адрасе вул. Карла Маркса, 31.

Кантакты: ст. выкл. кафедры нямецкага мовазнаўства В. А. Лойка

Тэл.: 327-50-10, электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.